У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Врс 2019

Беларусь выступае за эфектыўнае партнёрства ААН і рэгіянальных арганізацый у мэтах міру - Макей

Беларусь выступае за эфектыўнае партнёрства ААН і рэгіянальных арганізацый у мэтах міру - Макей
Фота МЗС

25 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь выступае ў падтрымку развіцця эфектыўных партнёрскіх адносін паміж Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый і рэгіянальнымі і субрэгіянальнымі арганізацыямі ў мэтах падтрымання міжнароднага міру, бяспекі і стабільнасці. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, выступаючы 25 верасня ў Нью-Ёрку ў час дэбатаў высокага ўзроўню Савета Бяспекі ААН на тэму "Супрацоўніцтва ААН з рэгіянальнымі і субрэгіянальнымі арганізацыямі ў падтрымку міру і бяспекі: роля ШАС, СНД і АДКБ у барацьбе з тэрарызмам", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта патрабаванне сучаснага жыцця, умова ўстойлівага развіцця краін і народаў і забеспячэння мірных, бяспечных умоў для прагрэсу і працвітання", - падкрэсліў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Міністр назваў важнай і своечасовай ініцыятыву аб правядзенні дыскусіі Савета Бяспекі ААН па пытаннях супрацоўніцтва з трыма рэгіянальнымі арганізацыямі - Судружнасцю Незалежных Дзяржаў, Арганізацыяй Дагавора аб калектыўнай бяспецы і Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва. "Актуальным з'яўляецца разгляд гэтага пытання прыз прызму падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, асабліва ў кантэксце барацьбы з тэрарызмам", - перакананы ён.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца членам АДКБ і СНД, а таксама дзяржавай-наглядальніцай у ШАС. "Мы высока цэнім патэнцыял гэтых арганізацый і ўносім свой уклад у забеспячэнне іх эфектыўнага функцыянавання, - сказаў ён. - Важна адзначыць, што ў ходзе папярэдняй сесіі Генасамблея ААН аднагалосна прыняла тры рэзалюцыі, якія датычацца супрацоўніцтва з СНД, АДКБ і ШАС. Гэта пацвярджае шырокае прызнанне ўкладу гэтых рэгіянальных арганізацый у падтрыманне міру і бяспекі, сведчыць аб іх міжнародным аўтарытэце. Мы вітаем падпісанне ў лістападзе 2018 года Мемарандума аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні паміж сакратарыятам АДКБ і Контртэрарыстычным упраўленнем ААН".

Кіраўнік беларускага МЗС упэўнены, што толькі сумеснымі рашучымі дзеяннямі ўсіх дзяржаў і цеснай каардынацыяй намаганняў міжнародных і рэгіянальных арганізацый пад эгідай ААН можна эфектыўна процідзейнічаць тэрарызму і ўносіць рэальны ўклад ва ўмацаванне агульнай бяспекі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс