Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Снж 2018

Беларусь высока цэніць рашэнне Судана аб адкрыцці дыппрадстаўніцтва ў Мінску - Румас

Беларусь высока цэніць рашэнне Судана аб адкрыцці дыппрадстаўніцтва ў Мінску - Румас

11 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь высока цэніць рашэнне суданскага кіраўніцтва аб адкрыцці дыппрадстаўніцтва ў Мінску. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас сёння на адкрыцці пасольства Рэспублікі Судан у Рэспубліцы Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы шчыра рады, што на адкрыцці пасольства Судана прысутнічае асабіста кіраўнік суданскай дзяржавы. Гэта выключна важны выпадак для нашай практыкі, які з'яўляецца пацвярджэннем высокага ўзроўню сувязей і ўзаемаразумення паміж кіраўніцтвам нашых краін", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Вітаючы назначэнне пасла Судана ў Беларусі, ён пацвердзіў гатоўнасць беларускага боку аказваць усё неабходнае садзейнічанне рабоце пасольства. Пацвярджэннем таго, што для суданскага боку расчынены ўсе дзверы, з'яўляецца ўручэнне паслом адразу пасля прыбыцця ў Мінск даверчых грамат Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, а таксама праведзеныя сустрэчы кіраўніка суданскай дыпмісіі са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, міністрам замежных спраў і іншымі кіраўнікамі міністэрстваў і ведамстваў Беларусі.

Сяргей Румас запэўніў, што Судан застаецца для Беларусі важным партнёрам у Афрыцы. "У нас выдатныя адносіны на ўсіх узроўнях у розных сферах", - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.

 

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі