У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Снж 2019

Беларусь высока цэніць дружбу з Турцыяй - Качанава

Беларусь высока цэніць дружбу з Турцыяй - Качанава

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узаемаадносіны Беларусі і Турцыі маюць стратэгічны характар. Мінск высока цэніць дружбу з Анкарой. Аб гэтым сёння заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы з паслом Турцыі ў Беларусі Кезбан Нілванай Дарамай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска-турэцкі дыялог развіваецца па ўсіх напрамках. "Двухбаковыя ўзаемаадносіны маюць стратэгічны характар, - сказала кіраўнік верхняй палаты беларускага парламента. - У Беларусі высока цэняць дружбу паміж нашымі краінамі".

"Мы рады таму, што паміж краінамі сёння няма ніякіх супярэчнасцей. Беларусь і Турцыя праводзяць шмат у чым падобную палітыку", - дадала яна.

Добрыя адносіны складваюцца і паміж парламентарыямі дзвюх дзяржаў. "Упэўнена, што і ў далейшым мы будзем выбудоўваць іх у такім жа рэчышчы", - лічыць спікер. У бліжэйшы час у Нацыянальным сходзе Беларусі будзе сфарміравана група дружбы з парламентам Турцыі. Наталля Качанава звярнула ўвагу і на высокі ўзровень міжурадавых сувязей, на тое, што ў цэлым зроблена ўжо шмат для развіцця эканамічнага супрацоўніцтва. "Хоць, вядома, ёсць яшчэ перспектывы ў гэтай рабоце. Мы павінны вырашыць задачу, якую паставілі прэзідэнты, па дасягненні тавараабароту ў памеры $1,5 млрд. Упэўнена, што гэта можна рэалізаваць, таму што ў нас склаліся сапраўды выдатныя адносіны на ўсіх узроўнях", - сказала старшыня Савета Рэспублікі.

Спікер падкрэсліла, што беларускі бок высока цэніць уклад Кезбан Нілваны Дарамы, якая завяршае сваю дыпламатычную місію ў краіне, у развіццё двухбаковых адносін: палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічнага, гуманітарнага супрацоўніцтва. Пасол у сваю чаргу прызналася, што ёй пашанцавала працаваць у дружалюбнай краіне. "Місія прысвячалася не вырашэнню праблем, а вывядзенню адносін на новы ўзровень, іх паляпшэнню", - адзначыла яна.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Кезбан Нілвана Дарама абазначыла яшчэ шэраг тэм, якія абмяркоўваліся на сустрэчы з Наталляй Качанавай. Акрамя дасягнення тавараабароту ў памеры $1,5 млрд, размова ішла аб падтрымцы ўзаемных інвестыцый. Адзначалася, што ў Беларусі і Турцыі падобныя погляды на многія пытанні сусветнага і рэгіянальнага парадку дня, гэта дае магчымасць паспяхова ўзаемадзейнічаць па лініі міжнародных арганізацый. Акрамя таго, бакі надаюць вялікае значэнне супрацоўніцтву ў адукацыі, культуры і маюць намер яго паглыбляць.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс