19 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь уваходзіць у лік лідараў па развіцці сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў генеральны сакратар Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ) Хоўлінь Чжао, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"За апошнія гады Беларусь у гэтай галіне дасягнула вельмі істотных вынікаў. З 193 краін - удзельніц саюза Беларусь у адпаведнасці з нашым рэйтынгам знаходзіцца на 36-м месцы. Гэта пазіцыя значна вышэйшая, чым у Кітая, Расіі і ЗША", - сказаў Хоўлінь Чжао.
Паводле яго слоў, у МСЭ таксама існуе план развіцця тэлекамунікацый у краінах-удзельніцах, які прадугледжвае дасягненне пэўных паказчыкаў да 2020 года. Што датычыцца Беларусі, то ўсе гэтыя задачы ўжо выкананы ў 2015 годзе.
"Беларусь уваходзіць у дзясятку найбольш актыўных краін, што хутка развіваюцца ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Менавіта таму я прыняў рашэнне наведаць Беларусь, каб убачыць, як гэта адбылося", - дадаў Хоўлінь Чжао.