9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь унесла вялікі ўклад у захаванне міру на зямлі. Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў мэр Пекіна Ван
Аньшунь, які прысутнічаў 9 мая на парадзе войскаў Мінскага гарнізона ў азнаменаванне 70-й гадавіны Перамогі."Святкаванне 70-годдзя з Дня Перамогі - кранальнае свята. Беларусь у гады вайны панесла вялікія страты і зрабіла вялікі ўклад у захаванне міру на зямлі", - падкрэсліў Ван Аньшунь.
"Мы павінны помніць гісторыю і даражыць мірам", - дадаў ён.
Дэлегацыя з Пекіна на чале з мэрам горада прымае ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды святкавання 70-годдзя Перамогі ў Мінску.
Ван Аньшунь звярнуў увагу на ўзняты настрой, які пануе гэтымі днямі на вуліцах беларускай сталіцы. Многія з кітайскіх гасцей не першы раз наведваюць Мінск. Яны адзначаюць нямала пазітыўных змяненняў у горадзе - сталіца актыўна забудоўваецца, становіцца ўсё больш добраўпарадкаванай.