Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Май 2018

Беларусь у супрацоўніцтве з ШАС зыходзіць з практычных інтарэсаў - Макей

Беларусь у супрацоўніцтве з ШАС зыходзіць з практычных інтарэсаў - Макей

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь ва ўзаемадзеянні з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва зыходзіць з практычных інтарэсаў. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва - структура, якая дынамічна развіваецца, уключае ў сябе вялізны палітычны, эканамічны і чалавечы патэнцыял. Таму мы зацікаўлены ў супрацоўніцтве з гэтай арганізацыяй, зыходзячы з нашых практычных інтарэсаў. Мы маем намер развіваць вельмі актыўнае ўзаемадзеянне ва ўсіх сферах і галінах, якімі займаецца гэта арганізацыя", - сказаў Уладзімір Макей.

Ён адзначыў, што Беларусь прыме актыўны ўдзел у маючым адбыцца ў чэрвені саміце ШАС у Цындаа.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў звярнуў увагу, што арганізацыя развіваецца і ўмацоўваецца. "Гэта шматпрофільная арганізацыя, якая займаецца перш за ўсё пытаннямі стабільнасці і бяспекі, барацьбы з новымі выклікамі і пагрозамі, стварэннем умоў для развіцця эканамічнага, гуманітарнага, культурнага, адукацыйнага супрацоўніцтва", - расказаў ён.

Паводле слоў дыпламата, Расія вітае актыўны ўдзел Беларусі ў дзейнасці ШАС, у тым ліку ў рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры. "Ёсць шматлікія сведчанні таго, што тэрарыстычны інтэрнацыянал, які цяпер на Блізкім Усходзе, у Сірыі, Афрыцы, стаў рассыпацца па іншых частках свету, калі адчулі рызыку паражэння. Гэта тэма, якая ўсіх нас трывожыць", - падкрэсліў расійскі міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі