VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Ліп 2018

Беларусь цесна ўзаемадзейнічае з краінамі-суседзямі па візавай тэматыцы - Фісенка

Беларусь цесна ўзаемадзейнічае з краінамі-суседзямі па візавай тэматыцы - Фісенка

25 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь цесна ўзаемадзейнічае з краінамі-суседзямі па візавай тэматыцы. Гэта адзначыў начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Ігар Фісенка сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА на брыфінгу па тэме павелічэння тэрміну бязвізавага знаходжання для іншаземцаў у Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы знаходзімся ў цесным кантакце з суседзямі, у тым ліку Расіяй", - сказаў ён. За апошнія тры месяцы адбылося некалькі сустрэч, на якіх абмяркоўваліся гэтыя пытанні. Што датычыцца Расіі, то на пастаяннай аснове абмяркоўваецца праект пагаднення аб узаемным прызнанні віз. У красавіку ў Маскве адбылося пасяджэнне міжведамаснай рабочай групы па міграцыі.

Ігар Фісенка звярнуў увагу на тое, што беларускі бок дзеліцца з расійскімі калегамі вопытам бязвізавага ўезду. Напрыклад, у маі адбыліся беларуска-расійскія консульскія кансультацыі. "Мы арыентавалі калег, што працуем у напрамку пашырэння бязвізавага ўезду для іншаземцаў. У канцы чэрвеня адбылося пасяджэнне Савета кіраўнікоў консульскіх службаў краін СНД, на якім па ініцыятыве Беларусі абмяркоўвалася гэта пытанне, - прадоўжыў начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС. - Мы робім усё адкрыта і дзелімся інфармацыяй, у тым ліку ў ініцыятыўным парадку". Ігар Фісенка падкрэсліў: "Мы бачым, што Расія прымае падобныя меры на Далёкім Усходзе. Размова ідзе аб прадаўжэнні рэжыму бязвізавага ўезду для ўжо былых балельшчыкаў. Такім чынам Расія шукае шляхі, як прыцягнуць замежных турыстаў. Тое ж самае робім і мы. Таму мы абменьваемся вопытам".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход