У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Крс 2018

Беларусь трэба зрабіць прывабнай для багатых людзей з усяго свету - Прэзідэнт

Беларусь трэба зрабіць прывабнай для багатых людзей з усяго свету - Прэзідэнт

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь трэба зрабіць прывабнай для багатых людзей з усяго свету. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны сур'ёзна падумаць аб тым, як зрабіць нашу краіну прывабнай для багатых людзей з усяго свету. Даручаю Савету Міністраў і Нацыянальнаму банку глыбока і ўсебакова прааналізаваць сусветныя працэсы. Неабходна стварыць такія ўмовы для капіталу, якія не прадаставіць ніводная іншая дзяржава. Прынамсі, трэба зрабіць гэта першымі. Трэба згуляць на апярэджанне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, эпоха канкурэнцыі за інвестыцыі паступова адыдзе, фінансавых капіталаў у свеце хапае. Цяпер у цане - інтэлект і энергія чалавека. "Еўропа няўхільна "старэе". Для вырашэння праблем пенсійных сістэм там непазбежны змяненні ў міграцыйнай палітыцы. Яны ўсё мацней будуць прыцягваць да сябе актыўную рабочую сілу", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

З улікам гэтага неабходна папярэджваць сітуацыю і забяспечыць трансфер ідэй і "мазгоў" у Беларусь - гэта задача ўрада. "Мэта - каб у Беларусь, чысты, спакойны і камфортны куток Еўропы, як магнітам цягнула самых лепшых і разумных", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Беларусь павінна быць цікавай, асаблівай, нечым вылучацца ў сучасным свеце. "Што мы гатовы прапанаваць? Стабільныя, камфортныя, прадказальныя ўмовы вядзення бізнесу - гэта павінна быць нацыянальным брэндам. Дружалюбнасць - абавязковы прынцып работы для ўсіх: падатковыя службы не павінны бачыць у плацельшчыку патэнцыяльнага парушальніка, а плацельшчык - ворага ў асобе інспектара. Такая ж сітуацыя і ў іншых сферах", - сказаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс