Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Ліп 2018

Беларусь становіцца ўсё больш зручнай пляцоўкай для правядзення міжнародных форумаў - Фісенка

Беларусь становіцца ўсё больш зручнай пляцоўкай для правядзення міжнародных форумаў - Фісенка

25 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь становіцца ўсё больш зручнай пляцоўкай для правядзення міжнародных форумаў і мерапрыемстваў, у тым ліку і дзякуючы прынятым на дзяржаўным узроўні мерам па бязвізавым наведванні краіны. Гэта адзначыў начальнік Галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Ігар Фісенка сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА на брыфінгу па тэме павелічэння тэрміну бязвізавага знаходжання для іншаземцаў у Беларусі.

Паводле яго слоў, пашырэнне бязвізавага тэрміну знаходжання іншаземцаў да 30 дзён стварае базавыя перадумовы для актыўнага развіцця турыстычнай галіны.

Ігар Фісенка адзначыў, што за апошнія тры гады ў Беларусі адбыліся значныя змены адносна ўрэгулявання ўезду іншаземцаў. Першапачаткова кіраўніком дзяржавы было прынята рашэнне аб бязвізавым уездзе замежных грамадзян у нацпарк "Белавежская пушча" да 3 дзён, а таксама аб бязвізавым уездзе на тэрмін да 30 дзён грамадзянам Катара, ААЭ. Пры наведванні Аўгустоўскага канала бязвізавы рэжым дзейнічаў 5 дзён (у снежні 2017 года тэрмін знаходжання на гэтых тэрыторыях быў павялічаны да 10 дзён). Для грамадзян 80 дзяржаў, якія прыбываюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, бязвіз складаў 5 дзён.

"Нейкага негатыўнага ўплыву на міграцыйную сітуацыю ў краіне гэтыя меры не аказалі. Наадварот, колькасць замежных грамадзян, якія наведалі Беларусь, павялічылася, сказаў начальнік Галоўнага консульскага ўпраўлення. - Прычым асноўную долю складае ўезд праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. Пасажырапаток праз аэрапорт толькі ў 2017 годзе павялічыўся на 20 працэнтаў, колькасць авіяпасажыраў упершыню перасягнула 4 млн чалавек. У бягучым годзе таксама назіраецца рост пасажырапатоку".

Ён таксама адзначыў, што па выніках 2017 года назіраўся істотны рост экспарту турыстычных паслуг у Гродзенскай вобласці, і гэты рэгіён з'яўляецца лідзіруючым па гэтых паказчыках.

Ігар Фісенка таксама сказаў, што з канца кастрычніка 2016 года па канец 2017-га горад Гродна і тэрыторыю Аўгустоўскага канала наведалі ў бязвізавым рэжыме больш за 50 тыс. турыстаў. Толькі за першае паўгоддзе бягучага года ўжо прыехала больш за 40 тыс. чалавек. Праз Нацыянальны аэрапорт Мінск у перыяд з 12 лютага 2017 года па 24 ліпеня 2018 года Беларусь наведалі больш за 30 тыс. замежных турыстаў.

Прадстаўнік МЗС адзначыў важнасць таго, што пытанням развіцця турызму, у тым ліку і бязвізавага, самую пільную ўвагу ўдзяляе Прэзідэнт Беларусі. У прыватнасці, гэтай тэме была ўдзелена асобная ўвага і ў Пасланні парламенту і беларускаму народу. "Прыняты ўказ аб павелічэнні бязвізавага тэрміну знаходжання замежных грамадзян да 30 дзён самым пазітыўным чынам паўплывае на пашырэнне экспартных турыстычных паслуг", - сказаў начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення. Ён упэўнены, што новаўвядзенні будуць садзейнічаць таму, каб яшчэ больш іншаземцаў наведвалі беларускія санаторыі, а таксама праходзілі аздараўленне ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі