У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Жнв 2017

Беларусь становіцца Меккай вялікіх спаборніцтваў - першы намеснік міністра спорту

Беларусь становіцца Меккай вялікіх спаборніцтваў - першы намеснік міністра спорту

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь становіцца Меккай вялікіх спартыўных спаборніцтваў. Такое меркаванне выказаў у спартыўным ведамстве краіны першы намеснік міністра спорту і турызму Вячаслаў Дурноў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор'я Міхаіл Пракапенка паведаміў, што пасля чэмпіянату Еўропы прадстаўнікі міжнароднай федэрацыі сучаснага пяцібор'я прапанавалі разгледзець магчымасць правядзення ў 2019 годзе ў Мінску чэмпіянату свету па гэтым відзе спорту сярод студэнтаў. "Гэта нам пад сілу. Апошнім часам наша краіна прымае шмат міжнародных турніраў, якія праходзяць на высокім арганізацыйным узроўні, гэта адзначаюць замежныя спецыялісты, атлеты і функцыянеры. Беларусь становіцца Меккай вялікіх спартыўных спаборніцтваў. Планка паднята, і цяпер нам трэба яе трымаць", - сказаў Вячаслаў Дурноў.

На чэмпіянаце Еўропы па сучасным пяцібор'і ў Мінску беларускія атлеты заваявалі два медалі. Настасся Пракапенка перамагла ў асабістым заліку, Таццяна Халдоба і Кацярына Арол сталі ўладальніцамі бронзавых узнагарод у эстафеце. Праведзеныя спаборніцтвы сталі рэпетыцыяй перад галоўным стартам сезона - чэмпіянатам свету, які пройдзе 21-29 жніўня ў Каіры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс