Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Лют 2020

Беларусь справядліва чакае стабілізацыі падыходаў у пастаўках расійскіх нафты і газу - Ляшэнка

Беларусь справядліва чакае стабілізацыі падыходаў у пастаўках расійскіх нафты і газу - Ляшэнка
Ігар Ляшэнка. Фота з архіва

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь справядліва чакае стабілізацыі падыходаў ад расійскіх пастаўшчыкоў нафты і газу. Аб гэтым сёння журналістам заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Ляшэнка праінфармаваў, што ў канцы тыдня пройдуць перагаворы па пастаўках і фарміраванні цэн на нафту і газ. На гэтым па-ранейшаму застаецца асноўны фокус увагі беларускага боку.

"Мы справядліва чакаем стабілізацыі падыходаў ад нашых пастаўшчыкоў з Расійскай Федэрацыі", - падкрэсліў ён.

Як паведамлялася, урады Беларусі і РФ мелі намер у бліжэйшы час абмеркаваць усе нявырашаныя пытанні, у тым ліку ў энергетыцы.

Напярэдадні ў час наведвання Добрушскай папяровай фабрыкі "Герой працы" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што 7 лютага плануе сустрэцца з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі