У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Врс 2018

Беларусь служыць добрым прыкладам для іншых краін у рабоце па дасягненні МУР - намеснік генсакратара ААН

Беларусь служыць добрым прыкладам для іншых краін у рабоце па дасягненні МУР - намеснік генсакратара ААН
Фота прэс-службы Савета Рэспублікі

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь служыць добрым прыкладам для іншых краін у рабоце па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Такое меркаванне 20 верасня выказала намеснік генеральнага сакратара ААН, выканаўчы дырэктар структуры "ААН-жанчыны" Фумзіле Мламбо-Нгкука на сустрэчы з віцэ-спікерам Савета Рэспублікі, старшынёй Беларускага саюза жанчын Мар'янай Шчоткінай на палях другога Еўразійскага жаночага форуму ў Санкт-Пецярбургу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

У час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Намеснік генеральнага сакратара ААН высока ацаніла праводзімую ў Беларусі работу па дасягненні МУР і адзначыла, што гэта добры прыклад для іншых краін. Яна таксама выказала ўдзячнасць за падтрымку арганізацыі "ААН-жанчыны", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Фумзіле Мламбо-Нгкука нагадала, што ў 2020 годзе будуць падводзіцца прамежкавыя вынікі работы па Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года, прынятым дзяржавамі ААН у верасні 2015-га. Размова на сустрэчы ішла таксама аб рэалізацыі ў Беларусі Нацыянальнага плана дзеянняў па забеспячэнні гендарнай роўнасці, разлічанага да 2020 года.

У сваю чаргу падзякавала Мар'яна Шчоткіна Фумзіле Мламбо-Нгкука за падтрымку, якую аказвае ААН у пытаннях па дасягненні МУР. Яна таксама запрасіла намесніка генеральнага сакратара прыняць удзел у Нацыянальнай асамблеі па МУР, якая пройдзе ў Мінску ў студзені 2019 года. Акрамя таго, віцэ-спікер прапанавала стварыць асацыяцыю арганізацый, звязаных з гэтай тэматыкай, пад эгідай ААН.

Другі Еўразійскі жаночы форум праходзіць у Санкт-Пецярбургу па 21 верасня. Ключавая тэма пленарнага пасяджэння - "Жанчыны за глабальную бяспеку і ўстойлівае развіццё". Удзельнікамі мерапрыемстваў форуму стануць жанчыны больш як са 100 краін свету. Гэта парламентарыі, прадстаўнікі выканаўчых органаў улады, міжнародных арганізацый, дзелавых колаў, навуковай супольнасці, грамадскіх арганізацый.

Праграма ўключае дыскусійныя пляцоўкі, пасяджэнні, адкрытыя прэзентацыі, удзельнікі якіх абмяркуюць пытанні пашырэння магчымасцей жанчын і іх ролі ў палітыцы, развіцці лічбавай эканомікі, інавацыйным развіцці сацыяльнай сферы. Акрамя таго, размова пойдзе аб ролі жанчын у забеспячэнні экалагічнай бяспекі, умацаванні міжнароднага супрацоўніцтва, пашырэнні дабрачынных і гуманітарных праектаў.

Арганізатарамі форуму выступаюць МПА СНД і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску