У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Крс 2018

Беларусь рушыла наперад у выбудоўванні дыялогу з дзяржавамі Еўропы - Лукашэнка

Беларусь рушыла наперад у выбудоўванні дыялогу з дзяржавамі Еўропы - Лукашэнка

24 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь рушыла наперад у выбудоўванні дыялогу з дзяржавамі Еўропы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Відавочна павышэнне ўзроўню палітычных кантактаў і пашырэнне эканамічнага ўзаемадзеяння. Нам трэба максімальна выкарыстоўваць канструктыўны патэнцыял "Усходняга партнёрства", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, "Усходняе партнёрства" павінна быць нацэлена на рэалізацыю канкрэтных праектаў, працаваць на пераадоленне раздзяляльных ліній, узмацненне еўрапейскай і еўразійскай інтэграцыі. "І наогул Еўрасаюз - гэта нашы суседзі. А суседзі - ад бога. Аксіёма. З суседзямі лепш жыць у міры і дружыць, што мы і робім", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы разам з гэтым падкрэсліў, што вектар СНД захоўвае сваё значэнне ў сістэме знешнепалітычных і знешнеэканамічных прыярытэтаў Беларусі. "З асноўнымі партнёрамі на прасторы Садружнасці рэалізуюцца дарожныя карты двухбаковага ўзаемадзеяння. СНД наогул ужо стала пляцоўкай сустрэч, перагавораў, кантактаў. За адзін дзень можна перагаварыць з усімі сваімі бліжэйшымі партнёрамі. І гэта добра. І гэта трэба сёння захоўваць", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Беларусь, не адгароджваючыся, падтрымлівае эканамічныя сувязі і з тымі дзяржавамі, якія пакінулі Садружнасць або на стадыі выхаду са складу СНД. Імкненне Украіны, Малдовы і Грузіі да больш глыбокай інтэграцыі з Еўрасаюзам - не перашкода для нашага актыўнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - упэўнены Прэзідэнт Беларусі.

Успамінаючы нядаўні афіцыйны візіт у Малдову, Аляксандр Лукашэнка выказаў сваё меркаванне аб сітуацыі ў гэтай краіне і праблемах, з якімі яна сутыкнулася. "Яе рвуць на часткі. Што ім застаецца рабіць? Ім выжыць бы, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - І мы (на прасторы СНД. - Заўвага БЕЛТА) пачынаем на іх бочкі каціць. Ну трэба ж па-нашаму, па-славянску, па-руску, па-беларуску... Дабром прыцягні да сябе", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

У аналагічным ключы ён выказаўся і наконт адносін з Грузіяй. "Прасцей за ўсё выпхнуць. Яны ўжо дэманструюць амерыканскія "Джавеліны" - процітанкавую сучасную зброю. Украіна і яны. Гэта нам трэба? Мы самі (у СНД. - Заўвага БЕЛТА) у многім вінаватыя ў тым, што адбываецца па перыметры", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс