У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Май 2018

Беларусь развівае палітыку ўзаемнага даверу і зніжэння напружанасці ў Еўропе - Мясніковіч

Беларусь развівае палітыку ўзаемнага даверу і зніжэння напружанасці ў Еўропе - Мясніковіч

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь развівае палітыку ўзаемнага даверу і зніжэння напружанасці ў Еўропе. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з дэлегацыяй групы дружбы "Балгарыя - Беларусь" Народнага сходу Балгарыі на чале з яе кіраўніком Васілам Антонавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь удзяляе вельмі шмат увагі ўмацаванню бяспекі ў рэгіёне. "Мы развіваем палітыку ўзаемнага даверу і зніжэння напружанасці ў Еўропе", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. На мінулым тыдні ў Мінску адбылася міжнародная канферэнцыя "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх", на якой выступіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў шэраг мер па ўмацаванні бяспекі ў рэгіёне, і яго ідэі былі падтрыманы экспертнай супольнасцю.

Старшыня Савета Рэспублікі прапанаваў балгарскім парламентарыям абмеркаваць дзейнасць Арганізацыі чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЧЭС), у якой Беларусь мае статус наглядальніка. На яго думку, АЧЭС павінна быць больш пазнавальнай, у тым ліку ў парламенцкім вымярэнні. Развіццё аб'яднання, кантактаў паміж краінамі-ўдзельніцамі таксама пасадзейнічае ўмацаванню стабільнасці ў рэгіёне, упэўнены Міхаіл Мясніковіч.

Беларусь і Балгарыю звязваюць даўнія дружалюбныя адносіны, у іх няма закрытых тэм. Старшыня Савета Рэспублікі звярнуў увагу на пазітыўныя зрухі ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Так, тавараабарот па выніках 2017 года перасягнуў $112 млн (135,1 працэнта да 2016 года), у студзені-сакавіку 2018-га ён склаў $27,67 млн (140,6 працэнта да аналагічнага перыяду 2017 года).

На сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Як палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва Савет Рэспублікі зацікаўлены ў тым, каб у большай ступені развіваліся кантакты паміж рэгіёнамі, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. "Хацелася, каб не ўсё рабілася са сталіц, але каб актыўна працавалі і рэгіёны", - сказаў ён.

Бакі закранулі таксама пытанні развіцця гуманітарнага супрацоўніцтва. Міхаіл Мясніковіч лічыць, што Беларусь і Балгарыя маглі б нарасціць узаемадзеянне ў навукова-адукацыйнай сферы. Ён звярнуў увагу на актывізацыю ў турызме і выказаў упэўненасць, што гэты напрамак будзе і далей развівацца. У сярэднім за лета Балгарыю наведваюць каля 80 тыс. беларусаў.

У склад балгарскай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі розных палітычных партый і сфер дзейнасці. Васіл Антонаў выказаў упэўненасць, што ў час цяперашняга візіту бакам удасца абмеркаваць шырокае кола пытанняў, што пасадзейнічае развіццю двухбаковага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс