Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Ліп 2014

Беларусь разлічвае вырашыць у бліжэйшы час гандлёвыя рознагалоссі з Украінай

Беларусь разлічвае вырашыць у бліжэйшы час гандлёвыя рознагалоссі з Украінай

30 ліпеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае ў бліжэйшы час вырашыць гандлёвыя рознагалоссі з Украінай. Аб гэтым заявіў 29 ліпеня журналістам дырэктар дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Беларусі Ігар Назарук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Назарук падкрэсліў, што ў гэтым выпадку размова не ідзе аб канфлікце і тым больш надыходзячай гандлёвай вайне. "Ёсць нейкае неразуменне. Выхад з сітуацыі бачыцца ў аператыўным і цесным дыялогу, узаемадзеянні з нашымі ўкраінскімі партнёрамі. Без гэтага мы сабе не ўяўляем вырашэнне сітуацыі", - сказаў дырэктар дэпартамента. У МЗС разлічваюць, што вырашыць пытанне ўдасца на працягу максімум дзесяці дзён.

Рашэнне Міжведамаснай камісіі па міжнародным гандлі Украіны аб увядзенні спецпошліны на імпарт шэрага тавараў з Беларусі ўжо ўступіла ў сілу. У прыватнасці, размова ідзе аб кандытарскіх вырабах, малочнай прадукцыі, электрычных лямпах напальвання, угнаеннях і халадзільніках. Спецпошліна ў памеры 55,29 працэнта мытнага кошту будзе дзейнічаць да 31 снежня 2016 года ўключна. Акрамя таго, уводзіцца спецпошліна адносна імпарту беларускіх гумавых шын, соладавага піва, а таксама камплектуючых для халадзільнага абсталявання. Яе памер - 60,05 працэнта мытнага кошту тавару. Тэрміны прымянення гэтай спецпошліны аналагічныя.

Фактычна гэтыя рашэнні робяць эканамічна немэтазгоднымі пастаўкі названых відаў беларускай прадукцыі ва Украіну. Беларусь, якая ўвяла ліцэнзаванне імпарту піва, асобных відаў макаронных і кандытарскіх вырабаў, а таксама цэменту, ліставога паліраванага шкла і шклатары, не можа расцэньваць такія дзеянні як адэкватныя. Па-першае, ліцэнзаванне - мера часовая. Па-другое, датычыцца не толькі Украіны, але шырокага кола краін. У рэшце рэшт, беларускі ўрад адмяніў ліцэнзаванне паставак тавараў з краін - членаў дагавора аб зоне свабоднага гандлю, у якую ўваходзіць і Украіна.

Разам з тым патрабаванне аб ліцэнзаванні паставак гэтых груп тавараў захаваецца, калі адносна беларускіх тавараў будуць уведзены абмежавальныя меры, не прадугледжаныя дагаворам аб зоне свабоднага гандлю. "Мы тым самым паказваем: у нас абмежаванняў няма, але калі Украіна рашэнняў не адмяняе, то мы перагледзім сваю пазіцыю. Тут механізм з засцерагальнымі элементамі", - адзначыў Ігар Назарук. Ён падкрэсліў, што беларускі эксперты настроены на прадаўжэнне кансультацый для выхаду на нармальнае рашэнне, якое задавальняе абодва бакі і заключаецца ў тым, каб цалкам адысці ад непатрэбных перашкод для перамяшчэння тавараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі