У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Кст 2018

Беларусь разлічвае на рост інвестыцый з Японіі і павелічэнне тавараабароту - Ляшэнка

Беларусь разлічвае на рост інвестыцый з Японіі і павелічэнне тавараабароту - Ляшэнка

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на рост інвестыцый з Японіі і павелічэнне ўзаемнага тавараабароту, а таксама пашырэнне кантактаў з японскім бізнесам. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка сёння на сустрэчы з прэзідэнтам Японскай асацыяцыі па гандлі з Расіяй і новымі незалежнымі дзяржавамі (РОТОБО) Сігэру Мураяма, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Існуючы тавараабарот (па выніках сямі месяцаў бягучага года - $81,5 млн) зусім не адлюстроўвае патэнцыял, які мы маглі б рэалізаваць. Аб'ём прамых інвестыцый таксама, на мой погляд, крытычна малы", - адзначыў Ігар Ляшэнка.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, у праграме дзеянняў урада будзе закладзены арыенцір на павышэнне эфектыўнасці работы прамысловага сектора, яго экспартнага патэнцыялу. З улікам гэтага магчыма пашырэнне кантактаў з японскім бізнесам.

Дэлегацыя з Японіі ў час візіту ў Беларусь праводзіць сустрэчы ва ўрадзе і з бізнес-коламі, знаёміцца з прамысловымі прадпрыемствамі і Кітайска-беларускім індустрыяльным паркам "Вялікі камень". "Ведаючы аўтарытэт вашай арганізацыі, гатовы аказваць садзейнічанне, каб пашыраць рэальныя сумесныя праекты", - падкрэсліў Ігар Ляшэнка.

Сігэру Мураяма адзначыў, што эканомікі Беларусі і Японіі падобныя - краіны не маюць вялікіх запасаў карысных выкапняў, арыентаваны на экспарт, развіваюць розныя сектары прамысловасці, у тым ліку машынабудаванне. У Японіі таксама ведаюць пра хуткія тэмпы развіцця ў Беларусі сферы IT.

Акрамя таго, японскаму бізнесу Беларусь цікава як краіна з выгадным геаграфічным становішчам: яна знаходзіцца паміж Расійскай Федэрацыяй і краінамі Еўрапейскага саюза, што дае магчымасць разглядаць будучыя перспектывы развіцця як важнай пляцоўкі на перакрыжаванні гандлёвых шляхоў, лічыць прэзідэнт РОТОБО.

Сігэру Мураяма выказаў надзею, што цяперашні візіт японскай дэлегацыі ў Беларусь паслужыць развіццю двухбаковых эканамічных адносін. "Цяпер у нас вельмі мала інфармацыі аб прамысловасці і прадпрыемствах Беларусі, мы лічым, што неабходна павялічыць колькасць узаемных наведванняў шляхам правядзення розных форумаў, канферэнцый, перагавораў. Трэба павялічыць абмен інфармацыяй паміж нашымі краінамі. РОТОБО са свайго боку гатова прыкласці ўсе магчымыя намаганні для аказання падтрымкі ў гэтым працэсе", - рэзюмаваў ён.

Японская асацыяцыя па гандлі з Расіяй і новымі незалежнымі дзяржавамі (РОТОБО) - адзіная ў Японіі арганізацыя, упаўнаважаная аказваць садзейнічанне развіццю эканамічных сувязей з краінамі СНД. У РОТОБО ўваходзяць каля 200 членаў, у тым ліку гандлёвыя, страхавыя кампаніі, прадпрыемствы розных галін прамысловасці, банкі, прамысловыя асацыяцыі, агенцтвы па перавозцы пасажыраў і грузаў, а таксама мясцовыя органы самакіравання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс