Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Жнв 2019

Беларусь разлічвае на рост колькасці інвестараў з Вялікабрытаніі - Андрэйчанка

Беларусь разлічвае на рост колькасці інвестараў з Вялікабрытаніі - Андрэйчанка

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў павелічэнні колькасці інвестараў з Вялікабрытаніі, у тым ліку ў фармацэўтыцы, машынабудаванні, энергетыцы. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Фіёнай Гіб у сувязі з завяршэннем яе дыпламатычнай місіі ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Брытанскі бізнес уваходзіць у тройку асноўных інвестараў у беларускую эканоміку. Ужо цяпер размова ідзе аб значнай суме. "Але мы зацікаўлены, каб прыходзілі інвестары і ў фармацэўтыку, і ў машынабудаванне, і ў энергетыку", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён акцэнтаваў увагу, што спрыяльныя ўмовы для інвестыцый у Беларусі створаны, у тым ліку на заканадаўчым узроўні. Развіццё інвестыцыйнага супрацоўніцтва - важны напрамак для краіны. "Гэта стварэнне рабочых месцаў, павышэнне ўзроўню жыцця людзей, заработнай платы", - адзначыў спікер.

Беларусь зацікаўлена таксама развіваць супрацоўніцтва ў адукацыі, гуманітарнай сферы. Так, брытанскія няўрадавыя арганізацыі садзейнічаюць аднаўленню беларускіх тэрыторый, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. З 2010 года ў Вялікабрытаніі аздаравіліся больш за 8 тыс. дзяцей. "Гэтыя напрамкі вельмі важна развіваць", - лічыць старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Фіёна Гіб заняла пасаду пасла Вялікабрытаніі ў Беларусі ў 2016 годзе. За тры гады дасягнуты вельмі значны прагрэс у развіцці адносін паміж дзвюма краінамі, сказаў Уладзімір Андрэйчанка. Ён выказаў удзячнасць дыпламату за плённую працу ў Беларусі і пажадаў поспехаў на новым месцы.

Пасол таксама адзначыла пазітыўную дынаміку двухбаковых адносін на працягу апошніх некалькіх гадоў. Паводле яе слоў, у Вялікабрытаніі расце цікавасць да вядзення бізнесу ў Беларусі. Брытанскія прадпрыемствы разлічваюць на развіццё супрацоўніцтва з беларускімі. Яна нагадала аб важных візітах, якімі абмяняліся бакі. Так, у чэрвені 2019 года Лондан наведаў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас. "Хутчэй за ўсё, будзе і яшчэ візіт - восенню", - праінфармавала Фіёна Гіб.

Дыпламат расказала, што пасольствы Вялікабрытаніі з рэгіёна ініцыятывы "Усходняе партнёрства" працуюць над арганізацыяй у лістападзе road-show. Кожнае запросіць у краіну дзве-тры кампаніі для арганізацыі сустрэч з патэнцыяльнымі брытанскімі партнёрамі.

"Хутчэй за ўсё, мы сканцэнтруемся на сельскай гаспадарцы, інфармацыйных тэхналогіях і ахове здароўя",-удакладніла пасол, гаворачы аб галінах, прадстаўнікоў якіх плануюць запрасіць да ўдзелу ў road-show.

Прапрацоўваецца таксама візіт у Вялікабрытанію дэлегацыі беларускага Міністэрства эканомікі, якое зацікаўлена вывучыць брытанскі вопыт падтрымкі малых і сярэдніх прадпрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі