У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Чэр 2019

Беларусь разлічвае на ўмацаванне двухбаковых адносін з Чэхіяй - Мясніковіч

Беларусь разлічвае на ўмацаванне двухбаковых адносін з Чэхіяй - Мясніковіч

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на ўмацаванне двухбаковых адносін з Чэхіяй, заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Чэхіі ў Беларусі Томашам Перніцкім. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Абмяркоўваліся пытанні гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва. У Беларусі і Чэхіі шмат сфер, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. На яго думку, краіны маюць патэнцыял для больш дынамічнага развіцця гандлёва-эканамічных адносін, стварэння сумесных кампаній. "У нас можа быць больш сумесных праектаў. Кампаніі Чэхіі маглі б больш актыўна працаваць на беларускім рынку, праз Беларусь выходзіць са сваёй прадукцыяй на рынкі еўразійскай эканамічнай прасторы", - адзначыў старшыня Савета Рэспублікі.

У ліку прыярытэтных напрамкаў партнёрства ён назваў машынабудаванне. "У гэтай частцы нам цікавы вопыт Чэхіі ў галіне рухавікабудавання, сістэм кіравання, - удакладніў Міхаіл Мясніковіч. - Мы можам рэалізаваць сапраўды добрыя праекты". Акрамя таго, Беларусь і Чэхія маглі б паспяхова супрацоўнічаць у сферы фармацэўтыкі, палімерных матэрыялаў.

Пасол адзначыў інтарэс чэшскага бізнесу да Беларусі. Ён праінфармаваў аб найбольш паспяховых сумесных праектах, у тым ліку ў галіне сельскай гаспадаркі, водаачысткі.

Томаш Перніцкі акцэнтаваў увагу на тым, што ў другой палове 2022 года Чэхія прыме старшынства ў ЕС. "Палітыка "Усходняга партнёрства" будзе адным з прыярытэтаў нашага старшынства", - падкрэсліў ён.

У час перагавораў бакі абмеркавалі магчымасці ўмацавання міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Размова таксама ішла аб удзеле чэшскіх спартсменаў у маючых адбыцца II Еўрапейскіх гульнях, якія пройдуць у Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс