У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Стд 2018

Беларусь разлічвае на актывізацыю інвестыцыйнага супрацоўніцтва з ЕС - Кабякоў

Беларусь разлічвае на актывізацыю інвестыцыйнага супрацоўніцтва з ЕС - Кабякоў

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на актывізацыю інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на сустрэчы з Еўрапейскім камісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перагавораў аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З прыходам у нашу краіну Еўрапейскага інвестыцыйнага банка мы разлічваем, што наша супрацоўніцтва, перш за ўсё інвестыцыйнае, будзе значна актывізавана", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Для краіны таксама важна падтрымка беларускіх праектаў у сферы энергаэфектыўнасці, аховы навакольнага асяроддзя, развіцця малога і сярэдняга бізнесу. "Добра зарэкамендавалі сябе дзеючыя галіновыя дыялогі па пытаннях эканомікі і фінансаў, гандлю, мытні, аховы навакольнага асяроддзя. Разлічваем на распаўсюджванне ў перспектыве гэтай практыкі і на іншыя галіны нашага ўзаемадзеяння", - дадаў кіраўнік урада.

Прэм'ер-міністр канстатаваў, што адносіны Беларусі з Еўрапейскім саюзам развіваюцца даволі плённа. За 11 месяцаў 2017 года тавараабарот з ЕС склаў амаль $13 млрд. Беларускі экспарт у ЕС вырас на 32 працэнты да $7 млрд, імпарт павялічыўся на 21 працэнт.

Андрэй Кабякоў таксама выказаў Ёханесу Хану ўдзячнасць за садзейнічанне ў правядзенні ў кастрычніку 2017 года Беларуска-еўрапейскага эканамічнага форуму ў Люксембургу. Беларусь разлічвае, што гэты вопыт стане асновай для рэгулярнага правядзення такіх мерапрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс