Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Сак 2016

Беларусь разглядае Манголію як перспектыўнага партнёра ў Азіяцкім рэгіёне

Беларусь разглядае Манголію як перспектыўнага партнёра ў Азіяцкім рэгіёне

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разглядае Манголію як перспектыўнага партнёра ў Азіяцкім рэгіёне, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка на сустрэчы з міністрам будаўніцтва і гарадскога развіцця Манголіі Зангад Баянсэлэнгэ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

"Аб'ём узаемнага гандлю пакуль невялікі. Гэта значна ніжэй за патэнцыял нашых краін", - адзначыў Уладзімір Сямашка. Так, у 2015 годзе тавараабарот склаў $23,2 млн (экспарт - $23,1 млн, імпарт - $0,1 млн).

Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, актывізацыя кантактаў паміж дзяржавамі на ўсіх узроўнях фарміруе трывалую базу для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Ён падкрэсліў, што асабліва актыўна супрацоўніцтва стала развівацца ў апошнія гады. У 2013 годзе створана сумесная беларуска-мангольская камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Ужо больш як паўтара года ў Манголіі дзейнічае дыпламатычнае прадстаўніцтва Беларусі. Адноўлены кантакты на вышэйшым, высокім і міжведамасным узроўнях, істотна пашырана двухбаковая дагаворна-прававая база, актывізавалася гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне. "Мы зацікаўлены максімальна задзейнічаць пакуль яшчэ не да канца раскрыты патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва. Прыярытэтам для нас з'яўляецца развіццё адносін у гандлёва-эканамічнай сферы", - падкрэсліў Уладзімір Сямашка.

Пры гэтым, паводле слоў намесніка прэм'ер-міністра, Беларусь гатова не проста прадаваць свае тавары ў Манголію, але і выводзіць адносіны на якасна новы ўзровень, удзельнічаючы ў праграмах мадэрнізацыі парку тэхнікі, ствараючы сумесныя прадпрыемствы ў аўтамабілебудаванні, у гарнаруднай сферы, комплексна забяспечваючы адпаведныя галіны эканомікі Манголіі ўсім неабходным спектрам тэхнікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс