11 жніўня, Цюмень /БЕЛТА - ТАСС/. Мінск прыняў рашэнне замяніць корпус рэактара для будуемага пры ўдзеле Расіі энергаблока Беларускай АЭС. Аб гэтым журналістам паведаміў кіраўнік Мінэнерга Беларусі Уладзімір Патупчык.
"Ужо рашэнне прынята аб замене", - сказаў ён, адказваючы на адпаведнае пытанне журналістаў. Гаворачы аб кошце замены абсталявання, міністр адзначыў, што гэта прадмет перагавораў з расійскім бокам.