У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Сак 2020

Беларусь прымае найбольш узважаныя рашэнні ў эканоміцы пры пандэміі каранавіруса - Аўдонін

Беларусь прымае найбольш узважаныя рашэнні ў эканоміцы пры пандэміі каранавіруса - Аўдонін
Аляксей Аўдонін. Фота з архiва

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прымае найбольш слушныя і ўзважаныя рашэнні ў эканоміцы ва ўмовах пандэміі каранавіруса. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) Аляксей Аўдонін.

Беларускі ўрад разглядае комплекс мер для падтрымкі бізнесу. Свае прапановы па змякчэнні ўплыву каранавіруса на эканоміку рыхтуюць у парламенце. Прадпрыемствам плануецца прадаставіць падатковыя канікулы, а людзям, якія бралі пазыкі ў банках, - крэдытныя. "Беларусь прымае найбольш узважаныя і слушныя рашэнні", - падкрэсліў аналітык.

"Важна размяжоўваць медыцынскія меры для барацьбы з COVID-19 і той інфармацыйны фон, які фарміруецца дзякуючы гэтай падставе. У Азіі, Еўропе, ЗША прыходзяць да высновы, што строгія абмежаванні, звязаныя з каранцінам на прадпрыемствах, скарачэннем авіяперавозак, былі прыняты на панічнай хвалі", - звярнуў увагу Аляксей Аўдонін.

Напрыклад, у ЗША прагназуюць значны спад ВУП у другім квартале. Паводле розных ацэнак, рост беспрацоўя можа дасягаць 20-30 працэнтаў, што параўнальна або нават больш таго, што было ў гады Вялікай дэпрэсіі. "Зразумела, што ўлады апасаюцца гэтай сітуацыі. Любыя эканамічныя бедствы прывядуць да сацыяльных праблем, у тым ліку росту злачыннасці. У ЗША разумеюць, што трэба прымаць строгія меры, каб не дапусціць спаду вытворчасці, разарэння прадпрыемстваў, вялікага беспрацоўя", - адзначыў аналітык БІСД. Ацаніўшы ўрон ад прастою эканомікі, амерыканскія ўлады адыгрываюць назад. Сёння прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на брыфінгу ў Белым доме паведаміў, што ў пачатку наступнага тыдня будзе прынята рашэнне аб тэрмінах аднаўлення работы прадпрыемстваў. Ён заявіў, што Амерыка ў хуткім часе зноў будзе адкрыта для бізнесу. Акрамя таго, Вашынгтон не разглядае магчымасць увядзення новых абмежаванняў на ўезд у ЗША з-за каранавіруса, а таксама не плануе ўводзіць забарону на перамяшчэнне ўнутры краіны. Для барацьбы з наступствамі негатыўнага ўплыву на эканоміку ўлады і Федэральная рэзервовая сістэма ЗША вымушаны хутка насычаць фінансавы сектар доларамі. За тыдзень гэта сума склала $356 млрд. Нічога падобнага за ўсю сваю больш чым 100-гадовую гісторыю ФРС не праводзіла.

Тое, што пасля каранавіруса і выкліканай ім панікі важна не дапусціць рэзкага эканамічнага спаду, разумеюць ва ўсім свеце. "Гэта ўсведамляюць не толькі ў Штатах, але і ў Еўрасаюзе, які паабяцаў выдзеліць каля 40 млрд еўра найбольш пацярпелым эканомікам", - адзначыў Аляксей Аўдонін. Значныя сродкі прадугледжаны на падтрымку турыстычнай галіны, адпраўленых на каранцін прадпрыемстваў. Фінансаванне выдзяляюць урады, банкаўскія структуры, а таксама вялікія кампаніі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс