Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Кст 2014

Беларусь прапануе Туркменістану новыя ўзаемавыгадныя напрамкі супрацоўніцтва

Беларусь прапануе Туркменістану новыя ўзаемавыгадныя напрамкі супрацоўніцтва

8 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь прапануе Туркменістану новыя ўзаемавыгадныя напрамкі сумеснай работы. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, беларускі бок прапануе пастаўкі ў Туркменістан беларускіх камбайнаў, пасажырскіх аўтобусаў, грузавых вагонаў. "Упэўнены, што беларуская тэхніка, якая праходзіць выпрабаванні ў складаных кліматычных умовах Туркменістана, дакажа сваю жыццяздольнасць і мы падпішам узаемавыгадныя кантракты", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Паводле яго слоў, актыўная работа паміж беларускай кампаніяй "Фідмаш" і туркменскімі канцэрнамі нафта- і газаперапрацоўкі адкрывае новыя перспектывы супрацоўніцтва ў горна-хімічнай прамысловасці.

Маштабнае жыллёвае будаўніцтва, разгорнутае ў Туркменістане, прадугледжвае пастаўкі будаўнічых матэрыялаў і ліфтавага абсталявання. Гэтыя пазіцыі таксама цікавыя для Беларусі, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На думку беларускага лідара, пілотным праектам у лёгкай прамысловасці магло б стаць стварэнне сумеснага прадпрыемства па пашыве абмундзіравання для туркменскіх сілавых ведамстваў. Для гэтага беларускі бок прапануе ў бліжэйшы час узгадніць і падпісаць міжурадавае пагадненне аб узаемадзеянні ў гэтай сферы, якое стварыла б неабходную прававую базу.

"Вядома, не трэба забываць і аб традыцыйна напрацаваных сувязях - гэта далейшыя пастаўкі беларускіх грузавых аўтамабіляў і трактароў", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Развіццё новых напрамкаў узаемадзеяння з улікам узятага ў Туркменістане курсу на фарсіраваную мадэрнізацыю вытворчасці стварае рэальную базу для далейшага пашырэння ўзаемнага гандлю", - лічыць Прэзідэнт Беларусі. З гэтай мэтай ён прапануе даручыць сустаршыням міжурадавай беларуска-туркменскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве распрацаваць дарожную карту, якая закране шырокае кола напрамкаў двухбаковага ўзаемадзеяння.

Беларусь прапануе Туркменістану новыя ўзаемавыгадныя напрамкі супрацоўніцтваАляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўзаемны інтарэс не толькі ў чыстым гандлі. Ключавым у двухбаковых адносінах застаецца праект будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. Прэзідэнт падкрэсліў, што беларускі бок надае прыярытэтнае значэнне якаснаму выкананню сваіх абавязацельстваў.

Беларускія суб'екты гаспадарання гатовы таксама прыняць самы актыўны ўдзел у рэалізацыі праектаў у Туркменістане ў галіне будаўніцтва транспартных камунікацый і развіцця лагістыкі.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў пашырэнне кантактаў у сферы навукі і выказаў упэўненасць, што прапанаваныя беларускімі вучонымі сучасныя распрацоўкі зацікавяць дзяржаўныя структуры Туркменістана. "Як вы ведаеце, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі вядзе перагаворы аб магчымасцях пастаўкі ў Туркменістан шматфункцыянальных беспілотных авіяцыйных комплексаў, - сказаў беларускі лідар. - Улічваючы нашы дружалюбныя адносіны, мы гатовы не толькі пастаўляць, але і арганізаваць у перспектыве сумесную вытворчасць беспілотнікаў у Туркменістане"Беларусь прапануе Туркменістану новыя ўзаемавыгадныя напрамкі супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі