У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Врс 2019

Беларусь пераходзіць у катэгорыю краін з даходамі вышэйшымі за сярэдні ўзровень - Дапкюнас

Беларусь пераходзіць у катэгорыю краін з даходамі вышэйшымі за сярэдні ўзровень - Дапкюнас
Фота з архіву

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пераходзіць у катэгорыю краін з даходамі вышэйшымі за сярэдні ўзровень. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас сёння на афіцыйным адкрыцці нацыянальных стратэгічных кансультацый ПРААН, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўступаем у новы этап узаемадзеяння Беларусі з Праграмай развіцця ААН. Адбываюцца сур'ёзныя змяненні: Беларусь пераходзіць у катэгорыю краін з даходамі вышэйшымі за сярэднія. З аднаго боку, гэта станоўчы момант, гэта сведчыць аб нашай сталасці, з іншага - азначае неабходнасць прадумвання і стварэння новага кантэксту для ўзаемадзеяння Беларусі і ПРААН. Меншы інтарэс донараў у накіраванні рэсурсаў адносна стабільным краінам, іх арыентацыя на менш развітыя краіны, неабходнасць суфінансавання праектаў беларускім бокам, скарачэнне выдзяляемых сродкаў - гэта моманты, на фоне якіх мы пачынаем распрацоўку краінавай праграмы ПРААН на 2021-2025 гады", - сказаў Андрэй Дапкюнас.

Ёсць некаторыя складанасці працэсу пераходу з катэгорыі краін з сярэднім дастаткам у катэгорыю краін з паказчыкамі вышэйшымі за сярэдні. Паводле яго слоў, аб дабрабыце Беларусі сведчаць добрая статыстыка, павелічэнне валавога нацыянальнага прадукту на душу насельніцтва. Аднак знешнія паказчыкі дабрабыту часам бываюць вельмі нестабільнымі. Каб яны ўмацаваліся, патрэбна падтрымка міжнароднай супольнасці, прычым не толькі фінансавая, але і арганізацыйная, экспертная. Цяпер міжнародная супольнасць думае, як і ў якіх формах гэта падтрымка павінна прадастаўляцца, якія інавацыйныя падыходы можна прымяніць.

Што датычыцца краінавай праграмы ПРААН на 2021-2025 гады, у якую ўвойдуць ключавыя напрамкі сумеснай дзейнасці ПРААН і нацыянальных партнёраў, то ў Міністэрства замежных спраў ёсць шэраг пажаданняў. Напрыклад, прадаўжэнне праектаў па дапамозе сацыяльна неабароненым катэгорыям насельніцтва, па ахове навакольнага асяроддзя, па барацьбе з ВІЧ і СНІД, па тэхнічным садзейнічанні ў дасягненні МУР.

Прыярытэтным напрамкам дзейнасці застанецца тэма наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. "Тая работа, якая вядзецца, для нас вельмі важная. Нас не спыняе, што нехта ўжо стаміўся ад гэтай тэмы: нават нашы самыя блізкія краіны-партнёры больш халаднавата пачынаюць успрымаць гэта пытанне. Але мы не сочым за модай, гэта тэма, аб якой мы абавязаны гаварыць, паколькі 70 працэнтаў радыеактыўных ападкаў знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Гэты боль застанецца з краінай назаўсёды", - падкрэсліў намеснік міністра.

Дапамога ПРААН спатрэбіцца Беларусі пасля далучэння да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Уступленне ў СГА запатрабуе сур'ёзнага павышэння патэнцыялу краіны, адаптацыі яе да работы ў новых умовах, распрацоўкі лагістыкі. Тут экспертная прафесійная дапамога ПРААН будзе вельмі важная.

"Мы разлічваем, што новая краінавая праграма на 2021-2025 гады будзе працаваць перш за ўсё на нацыянальныя прыярытэты. Мы ўдзячны за іх улік у мінулай праграме, спадзяёмся, што такім жа чынам будзе зроблена і шостая, каб праекты, якія ўжо рэалізуюцца і будуць рэалізаваны, эфектыўна дапаўнялі намаганні ўрада, мясцовых улад. Мы не толькі карыстаемся чужым вопытам, але можам і свой прапанаваць. Заўсёды гатовы падзяліцца", - сказаў на заканчэнне Андрэй Дапкюнас.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс