У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Сак 2018

Беларусь павінна цвёрда адстойваць свае інтарэсы ў ЕАЭС - Лукашэнка

Беларусь павінна цвёрда адстойваць свае інтарэсы ў ЕАЭС - Лукашэнка

2 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь павінна цвёрда адстойваць свае інтарэсы ў ЕАЭС, заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках работы эканомікі за 2017 год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта ўжо становіцца смешным. Сродкі масавай інфармацыі ў нас яхіднічаюць - што гэта ў вас за "таежны" саюз такі, што адносіны да краін-членаў больш строгія, чым да іншых? Я не гавару пра малако, якое стала нахабным палітычным інструментам зусім нядаўна. Нават наш цэмент не можам свабодна прадаваць. Вось гэта эканамічны саюз!" - раскрытыкаваў дзейнасць ЕАЭС Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама выказаў нездавальненне работай беларускіх прадстаўнікоў у Савеце ЕЭК. "Навошта імітаваць дзейнасць, калі вырашаюцца пытанні толькі іншых краін? Ні адна з нашых праблем не знята. Таму вы павінны выбіраць адно-два сур'ёзныя пытанні на 2018 год і настойліва "дзяўбці" іх, пакуль яны не будуць вырашаны", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Закранаючы ў цэлым нарошчванне экспарту, Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што да гэтага часу не вырашана праблема таварнай і геаграфічнай дыверсіфікацыі. Сёння гэта пытанне бяспекі.

"Чаго вы чакаеце? У 2017 годзе ў пяць краін быў пастаўлены 71 працэнт ад агульнага аб'ёму экспарту, хоць год таму - 69 працэнтаў. Урад гаворыць - знізілі долю Расіі. Але гэта ж матэматыка. Вядома, доля ўпадзе, калі падаражэлі нафтапрадукты, што прадаюцца ў Еўропу", - сказаў Прэзідэнт.

Ураду пастаўлена задача вызначыцца ў найкарацейшыя тэрміны, чым будзе падтрымлівацца экспарт. "Калі слабым рублём і нізкімі зарплатамі - я катэгарычна супраць. Хочаце, каб Беларусь скацілася да ўзроўню краін трэцяга свету? На фінансавы бок не наракайце. Нацыянальны банк мне далажыў, што банкі пракрэдытавалі машынабудаванне ў паўтара раза больш, чым тыя прыраслі па экспарце", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Хоць экспартная дзейнасць і вызначана адным з прыярытэтаў развіцця краіны, новых падыходаў і рэкамендацый пакуль не выпрацавана, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. "Вы лічыце, што нас нехта чакае? - спытаў ён. - Калі патрэбны новыя інструменты - уносьце прапановы. Я не адмовіў ні адной экспартнай ініцыятыве".

Вяртаючыся да тэмы дыверсіфікацыі экспарту, Прэзідэнт нагадаў, што ніколі не ставіў задачу выходзіць з расійскага рынку. "Але трымацца толькі за гэты рынак, калі нас выцясняюць канкурэнты, прытым неканкурэнтнымі спосабамі, не варта. Асабліва калі гэта выкарыстоўваецца ў палітычных мэтах. Ніякі прыбытак не варты незалежнасці", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

"Калі можна гандляваць гэтак жа або няхай крыху менш эфектыўна, але на іншых рынках, то прыкладзіце намаганні на барацьбу з эканамічнымі канкурэнтамі, а не на нейкую барацьбу з "данквертамі", - паставіў задачу беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс