У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Сак 2018

Беларусі патрэбны законы новага пакалення - Мясніковіч

Беларусі патрэбны законы новага пакалення - Мясніковіч

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі патрэбны законы новага пакалення. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Інструменты павышэння эфектыўнасці нарматворчай дзейнасці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння патрэбны законы новага пакалення, навукова абгрунтаваныя і дэталёва вывераныя, у тым ліку ў частцы ўсебаковага прагназавання вынікаў іх рэалізацыі", - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.

Ён звярнуў увагу, што дзеючых заканадаўчых актаў даволі многа, але не заўсёды дасягаюцца тыя мэты, для якіх яны распрацоўваліся.

Міхаіл Мясніковіч перакананы, што ў Беларусі патрэбна больш дасканалая сістэма падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў. "Трэба смялей укараняць інструменты, якія даказалі сваю эфектыўнасць у іншых краінах. Асаблівую ўвагу трэба ўдзяляць прагназаванню вынікаў прыняцця актаў заканадаўства, у тым ліку ацэнцы іх рэгулюючага ўздзеяння. Неабходна глыбока аналізаваць усе магчымыя варыянты прававога рэгулявання, праводзіць эканамічныя, фінансавыя, экалагічныя і іншыя разлікі, разглядаць шматварыянтныя падыходы", - лічыць ён.

Значная роля адводзіцца навуковай экспертызе, прызначанай істотна ўзмацніць прапрацаванасць і ўзважанасць палажэнняў праектаў нарматыўных прававых актаў. Патэнцыял айчыннай навукі павінен быць задзейнічаны цалкам, сказаў Міхаіл Мясніковіч, адзначыўшы, што на гэтым неаднаразова акцэнтаваў увагу кіраўнік дзяржавы.

У Беларусі ёсць спецыяльнае заканадаўства, якое даволі комплексна і сістэмна вызначае парадак прыняцця нарматыўных прававых актаў. На думку як практыкаў, так і вучоных, яно з'яўляецца адным з самых развітых на постсавецкай прасторы. Цяпер беларускія парламентарыі дапрацоўваюць праект закона "Аб нарматыўных прававых актах". У законапраекце, лічыць Міхаіл Мясніковіч, павінны быць адлюстраваны пытанні прагназавання вынікаў прыняцця і навуковай экспертызы праектаў нарматыўных прававых актаў, а таксама пакетнага прынцыпу падрыхтоўкі дакументаў.

Сёння ў Савеце Рэспублікі праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Інструменты павышэння эфектыўнасці нарматворчай дзейнасці". У мерапрыемстве ўдзельнічаюць члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Канстытуцыйнага суда, Вярхоўнага суда, міністэрстваў, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, вучоныя і замежныя эксперты.

Удзельнікі канферэнцыі абмяркоўваюць новыя падыходы да нарматворчасці. Па выніках Савет Рэспублікі падрыхтуе рэкамендацыі, якія будуць уключаны ў законапраект аб нарматыўных прававых актах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску