VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Лют 2018

Беларусь па бязвізавым рэжыме наведалі 83 тыс. турыстаў - Калінін

Беларусь па бязвізавым рэжыме наведалі 83 тыс. турыстаў - Калінін

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь па бязвізавым рэжыме наведалі 83 тыс. турыстаў, паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін пасля падагульняючай калегіі Міністэрства транспарту і камунікацый, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вядома, гэтага недастаткова", - падкрэсліў ён і адзначыў, што неабходна ўзмацніць інфармацыйную работу. "Павінны быць буклеты, праспекты, іншая даведачная інфармацыя аб краіне ў нашых чыгуначных саставах, самалётах, аэрапортах. Каб чалавек мог адразу бачыць, куды ён можа прыехаць, якія выдатныя мясціны наведаць", - растлумачыў Анатоль Калінін.

Тэрмін бязвізавага рэжыму пры ўездзе праз Нацыянальны аэрапорт Мінск летам (у ліпені-жніўні) можа быць павялічаны да 10 дзён.

Як паведамлялася, у лютым 2017 года пачаў дзейнічаць пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін, якія ўязджаюць праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. З 1 студзеня 2018 года тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у некаторых раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей быў прадоўжаны да 10 дзён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход