У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Ліс 2015

МЗС: Беларусь нацэлена на пашырэнне супрацоўніцтва з аўтарытэтнымі міжнароднымі міжурадавымі арганізацыямі

26 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь нацэлена на далейшае пашырэнне супрацоўніцтва з аўтарытэтнымі міжнароднымі міжурадавымі арганізацыямі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь высока ацэньвае канструктыўны ўклад прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый у вырашэнне прыярытэтных для краіны пытанняў у галіне ўмацавання міру, развіцця нацыянальнай эканомікі, аховы навакольнага асяроддзя, забеспячэння абароны правоў чалавека", - падкрэсліў Дзмітрый Мірончык.

Ён паведаміў, што міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей плануе сустрэцца 30 лістапада ў Мінску з кіраўнікамі прадстаўніцтваў арганізацый сістэмы ААН у Беларусі з нагоды Дня ААН. На сустрэчу запрошаны кіраўнікі прадстаўніцтваў арганізацый і агенцтваў сістэмы ААН у Беларусі і іншых міжнародных арганізацый, уключаючы Праграму развіцця ААН (ПРААН), Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА), Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ), Дэпартамент грамадскай інфармацыі ААН (ДГІ), Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ), Міжнародную арганізацыю па міграцыі (МАМ), Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ), Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці (УНЗ ААН), Аб'яднаную праграму ААН па ВІЧ/СНІД (ЮНЭЙДС), Сусветны банк (СБ), Міжнародную фінансавую карпарацыю (МФК), Міжнародны валютны фонд (МВФ) і Харчовую і сельскагаспадарчую арганізацыю ААН (ФАО).

Дзмітрый Мірончык адзначыў, што ў час сустрэчы плануецца падвесці вынікі ўзаемадзеяння ў 2015 годзе і абмеркаваць перспектыўныя напрамкі сумеснай работы на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектыву.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс