VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Жнв 2019

Беларусь нацэлена ўмацоўваць міжпарламенцкае супрацоўніцтва з Паўночнай Еўропай - Варанецкі

Беларусь нацэлена ўмацоўваць міжпарламенцкае супрацоўніцтва з Паўночнай Еўропай - Варанецкі

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь нацэлена ўмацоўваць міжпарламенцкае супрацоўніцтва з краінамі Паўночнай Еўропы і субрэгіянальнымі арганізацыямі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, кіраўнік дэлегацыі Нацыянальнага сходу па ажыццяўленні кантактаў з Парламенцкай канферэнцыяй Балтыйскага мора (ПКБМ) Валерый Варанецкі.

Па запрашэнні старшыні Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора парламентарый прымае ўдзел у 28-й сесіі ПКБМ, якая праходзіць 25-27 жніўня ў Осла (Нарвегія). "Мэта - далейшае ўмацаванне міжпарламенцкага супрацоўніцтва з краінамі паўночнай Еўропы і субрэгіянальнымі арганізацыямі", - адзначыў Валерый Варанецкі.

На канферэнцыі абмяркоўваюцца пытанні пашырэння супрацоўніцтва ў рэгіёне, узаемадзеяння ў Савеце дзяржаў Балтыйскага мора. У цэнтры ўвагі таксама ўстойлівае экалагічнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё, партнёрства ў сферы аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння ў Паўночным вымярэнні, развіццё рынку працы і занятасці, міграцыі і інтэграцыі ў рэгіёне і іншыя тэмы, расказаў дэпутат.

"Удзел у Парламенцкай канферэнцыі - элемент актыўнага ўзаемадзеяння Беларусі з ПКБМ", - падкрэсліў Валерый Варанецкі. Раней у бягучым годзе пасол Беларусі ў Швецыі Дзмітрый Мірончык сустрэўся са старшынёй ПКБМ і кіраўніцтвам сакратарыята Канферэнцыі. У чэрвені прайшоў чарговы круглы стол па ўзаемадзеянні з Беларуссю, які традыцыйна праводзіцца ў ПКБМ, нагадаў дэпутат.

Як паведамлялася, плануецца, што ў канферэнцыі прымуць удзел парламентарыі і эксперты з краін рэгіёна Балтыйскага мора.

Парламенцкая канферэнцыя Балтыйскага мора заснавана ў 1991 годзе. Яе мэта - развіццё супрацоўніцтва паміж парламентамі рэгіёна Балтыйскага мора. Пастаяннымі ўдзельнікамі з'яўляюцца Германія, Данія, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія, Польшча, Расія, Фінляндыя, Швецыя, Эстонія, а таксама пяць міжпарламенцкіх арганізацый (Балтыйская асамблея, Еўрапейскі парламент, ПАСЕ, ПА АБСЕ, Паўночны савет). Яшчэ 27 арганізацый маюць у ПКБМ статус наглядальніка. Як паведамлялася, атрымаць статус наглядальніка ў ПКБМ мае намер і Беларусь.

Паўночнае вымярэнне (ПВ) - сумесная палітыка ЕС, Расіі, Нарвегіі і Ісландыі, распрацаваная ў 1999 годзе і пралангаваная ў 2006-м. Беларусь удзельнічае ў практычных аспектах супрацоўніцтва ў ПВ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход