VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Чэр 2018

Беларусь настроена вырашаць праблемы ў адносінах з Іранам - Лукашэнка

Беларусь настроена вырашаць праблемы ў адносінах з Іранам - Лукашэнка

11 чэрвеня, Цындаа /Кар. БЕЛТА/. Беларусь настроена вырашаць праблемы ў адносінах з Іранам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 чэрвеня на сустрэчы з Прэзідэнтам Ірана Хасанам Раўхані на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Цындаа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас не проста год ад году паляпшаюцца адносіны - у нас ёсць ужо цэлая гісторыя адносін", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што не раз бываў у Іране і добра ведае, з якімі праблемамі сутыкалася краіна і якія цяжкасці існуюць у беларуска-іранскіх адносінах. "І мы поўныя рашучасці гэтыя праблемы вырашаць, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Беларусь гатова да развіцця адносін з вашай краінай на столькі, на колькі вы гэтага жадаеце".

У сваю чаргу Хасан Раўхані ўспомніў аб сваёй папярэдняй сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбылася ў ліпені 2015 года ва Уфе таксама на палях саміту ШАС. "Пасля яе я даў даручэнне свайму міністру прамысловасці, каб ён прыехаў з візітам у Беларусь для абмеркавання, як нам далей развіваць двухбаковыя адносіны і вырашыць усе праблемныя пытанні. Я думаю, што да аптымальнага ўзроўню ў адносінах нам пакуль яшчэ далёка, але сёння мы знаходзімся на ўзроўні значна лепшым, чым раней", - сказаў іранскі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход