У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Ліп 2019

Беларусь настроена на сумесную работу з ЕС па пашырэнні дыялогу - Макей

Беларусь настроена на сумесную работу з ЕС па пашырэнні дыялогу - Макей
Андрэа Віктарын і Уладзімір Макей. Фота МЗС

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь настроена на сумесную далейшую работу з Еўрапейскім саюзам па пашырэнні палітычнага дыялогу і ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей на сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын у сувязі з завяршэннем яе дыпламатычнай місіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў важкі асабісты ўклад Андрэа Віктарын у працэс паступальнай нармалізацыі беларуска-еўрапейскіх адносін. За перыяд яе знаходжання на пасадзе пасла ЕС у Беларусі істотна актывізаваўся палітычны дыялог з выканаўчымі структурамі Еўрапейскага саюза, набылі рэгулярны характар пасяджэнні каардынацыйнай групы Беларусь-ЕС і галіновых дыялогаў, пашырылася інвестыцыйнае ўзаемадзеянне, павялічыліся аб'ёмы тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза для Беларусі. Бакі наблізіліся да падпісання пагадненняў аб спрашчэнні візавых працэдур і рэадмісіі.

Тавараабарот паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам у 2015-2018 гадах павялічыўся з $14,4 млрд да $17,3 млрд, у тым ліку экспарт Беларусі - з $8,6 млрд да $10,2 млрд.

У час сустрэчы размова ішла таксама аб перспектыўных задачах, якія стаяць у парадку дня Беларусь-ЕС. У прыватнасці, Уладзімір Макей падкрэсліў важнасць поўнай адмены Еўрасаюзам санкцый у адносінах да нашай краіны, хутчэйшага завяршэння працэсу ўзгаднення "Прыярытэтаў партнёрства" і запуску перагавораў па новым базавым пагадненні паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.

"Са свайго боку Беларусь настроена на сумесную далейшую работу з ЕС па пашырэнні палітычнага дыялогу і ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, фарміраванні паўнацэннай двухбаковай дагаворна-прававой базы, напаўненні парадку дня ініцыятывы "Усходняе партнёрства" канкрэтным і карысным для грамадзян па абодва бакі граніцы зместам", - падкрэслілі ў МЗС.

На заканчэнне Уладзімір Макей пажадаў Андрэа Віктарын далейшых поспехаў у яе дыпламатычнай кар'еры і выказаў надзею, што яе пераемнік на пасадзе кіраўніка прадстаўніцтва ЕС у Беларусі будзе вызначацца такой жа актыўнасцю і нацэленасцю на вынік у развіцці беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску