Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Врс 2018

Беларусь настойвае на захаванні аб'ёмаў паставак расійскіх нафтапрадуктаў - Ляшэнка

Беларусь настойвае на захаванні аб'ёмаў паставак расійскіх нафтапрадуктаў - Ляшэнка

10 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь настойвае на захаванні аб'ёмаў паставак расійскіх нафтапрадуктаў. Аб гэтым сёння журналістам заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Ляшэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Расійскі бок прапануе ўдакладніць (баланс. - Заўвага БЕЛТА) па нафтапрадуктах, а па нафце пад сумненне ніхто нічога не ставіць. Гэта дагаворны працэс. Мы настойваем на тым, каб захаваць аб'ёмы, якія традыцыйна склаліся", - заявіў Ігар Ляшэнка.

Ён падкрэсліў, што беларускі бок выступае за тое, каб не было "ніякіх рэзкасцей". "Нам патрэбна стабільнасць", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Адказваючы на пытанне аб падрыхтоўцы беларуска-расійскіх перагавораў на вышэйшым узроўні, якія чакаюцца 21 верасня, ён расказаў, што ідзе рабочая адпрацоўка тэм, удакладненне сум, разумення пытанняў перад сустрэчай кіраўнікоў дзяржаў. "На гэтым тыдні запланавана мая сустрэча з візаві, дзе мы ў канструктыўнай дружалюбнай абстаноўцы абмяркуем рэальны стан, удакладнім лічбавыя вымярэнні", - адзначыў Ігар Ляшэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі