У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Сак 2018

Беларусь надае вялікае значэнне міжнароднаму абмену вопытам у падрыхтоўцы дзяржслужачых - Качанава

Беларусь надае вялікае значэнне міжнароднаму абмену вопытам у падрыхтоўцы дзяржслужачых - Качанава

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь надае вялікае значэнне абмену вопытам з іншымі краінамі ў падрыхтоўцы дзяржслужачых. Аб гэтым заявіла сёння кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава на сустрэчы з рэктарам Вышэйшай школы падрыхтоўкі кадраў дзяржавы і ўрада Кубы Мерсэдэс Дэльгада Фернандэс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыла, што ў Беларусі выпрацавана дастойная сістэма падрыхтоўкі кадраў для дзяржслужбы, і яна пастаянна мадэрнізуецца. Так, сёння стаіць задача надаць асаблівы статус, удасканаліць работу Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, вядучай ВНУ па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы дзяржслужачых. "Для нас вельмі важна супрацоўнічаць з іншымі краінамі, у якіх ёсць арганізацыі, установы, дзе займаюцца такімі ж пытаннямі, падзяліцца вопытам", - сказала Наталля Качанава.

Яна пацікавілася, як наладжана гэта работа ў Вышэйшай школе падрыхтоўкі кадраў дзяржавы і ўрада Кубы. Паводле слоў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, у Беларусі вывучаюць мэтазгоднасць навучання ў Акадэміі кіравання маладых людзей, якія паступілі ў ВНУ адразу пасля школы. "Магчыма, варта адысці ад гэтага, паглыбіўшы падрыхтоўку і перападрыхтоўку тых, хто працуе ўжо ў дзяржслужбе", - растлумачыла Наталля Качанава. Разам з тым ёсць разуменне, што некаторыя ўжо ў школе праяўляюць лідарскія якасці, і такіх маладых людзей неабходна адбіраць у ВНУ па рэкамендацыях навучальных устаноў. Акрамя таго, вядзецца работа па ўдасканаленні вучэбных праграм. Стаўка ў падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы слухачоў зроблена на вывучэнне міжнароднага вопыту, што дасць магчымасць ім эфектыўна вырашаць задачы па развіцці гандлёва-эканамічных адносін, дыверсіфікацыі экспарту.

Прэзідэнт, як падкрэсліла Наталля Качанава, удзяляе сур'ёзную ўвагу рабоце дзяржслужачых, якія выконваюць няпростыя задачы па рэалізацыі сацыяльна арыентаванай палітыкі дзяржавы. У сувязі з гэтым кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта выказала ўпэўненасць, што супрацоўніцтва паміж Акадэміяй кіравання Беларусі і Вышэйшай школай падрыхтоўкі кадраў дзяржавы і ўрада Кубы будзе эфектыўным - у абедзвюх краінах развіццё чалавечага рэсурсу знаходзіцца на першым месцы.

У сваю чаргу Мерсэдэс Дэльгада Фернандэс адзначыла, што для Вышэйшай школы падрыхтоўкі кадраў важна супрацоўніцтва з Акадэміяй кіравання. Яна паспела ўжо наведаць гэту ВНУ, правесці перагаворы з яе кіраўніцтвам і знайсці шмат агульных інтарэсаў. Рэктар звярнула ўвагу, што Беларусь і Кубу аб'ядноўвае не толькі сацыяльна арыентаваная палітыка, але і асаблівая міратворчая роля, якую абедзве дзяржавы ўзялі на сябе ў сваіх рэгіёнах.

У час сустрэчы Наталля Качанава і Мерсэдэс Дэльгада Фернандэс абмяняліся думкамі па шэрагу пытанняў дзяржаўнай службы і работы з кіруючымі кадрамі, падрыхтоўкі прафесійных кадраў у сферы кіравання, сучасных кадравых тэхналогій, удасканалення работы дзяржаўнага апарату. Дасягнута дамоўленасць аб прадаўжэнні супрацоўніцтва паміж краінамі па прыярытэтных напрамках падрыхтоўкі кіруючых кадраў, а таксама абмене вопытам работы ў сферы дзяржаўнага кіравання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску