У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Стд 2018

Беларусь надае вялікае значэнне ўмацаванню кантактаў з Германіяй - Шчоткіна

Беларусь надае вялікае значэнне ўмацаванню кантактаў з Германіяй - Шчоткіна

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь надае вялікае значэнне ўмацаванню кантактаў з Германіяй, заявіла намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Мар'яна Шчоткіна 30 студзеня на сустрэчы з намеснікам старшыні Бундэстага ФРГ Петрай Пау, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Бакі абмеркавалі пытанні беларуска-германскага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, абмяняліся меркаваннямі аб ролі парламентаў у дасягненні МУР. Мар'яна Шчоткіна выказала зацікаўленасць у далейшым пашырэнні супрацоўніцтва і прапанавала актывізаваць рэалізацыю сумесных праектаў у эканоміцы, навуцы, сацыяльнай сферы, турызме, а таксама звярнула ўвагу на неабходнасць выпрацоўкі сумесных мер па сацыяльнай абароне грамадзян ва ўмовах інфарматызацыі грамадства. "Ва ўмовах лічбавай трансфармацыі эканомікі мы павінны разам думаць над тым, як ствараць камфортныя ўмовы для жыцця людзей, захоўваць і ствараць новыя рабочыя месцы", - заявіла яна.

У сваю чаргу Петра Пау адзначыла, што супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Германіяй можа быць больш інтэнсіўным і міжпарламенцкае ўзаемадзеянне павінна гэтаму садзейнічаць. Яна таксама расказала аб дзейнасці нямецкага парламента, удзяліўшы ўвагу пытанням дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Акрамя таго, было агучана, што ў бліжэйшы час плануецца сфарміраваць новы склад групы дружбы з парламентам Беларусі.

Беларуская дэлегацыя на чале з Мар'янай Шчоткінай сустрэлася таксама з кіраўніком упраўлення знешняй палітыкі, унутранай бяспекі і глабальных пытанняў ведамства федэральнага канцлера Германіі Ёахімам Бертэле. Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў эканамічнай, сацыяльнай і знешнепалітычнай сферах. У час перагавораў дасягнута дамоўленасць аб развіцці ўзаемадзеяння па ўсім спектры пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

"Беларуска-германскія адносіны маюць сур'ёзны патэнцыял для далейшага развіцця", - падкрэсліла Мар'яна Шчоткіна.

Візіт беларускай дэлегацыі ў Германію праходзіць з 28 студзеня па 1 лютага. У яе складзе старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу па дасягненні Беларуссю МУР Ала Бадак, члены Савета па ўстойлівым развіцці, прадстаўнікі МЗС, кіраўнік праекта Праграмы развіцця ААН. Візіт праводзіцца для наладжвання ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ФРГ, абмену вопытам у сферы дасягнення Мэт устойлівага развіцця і пашырэння парламенцкіх кантактаў пры садзейнічанні Праграмы развіцця ААН і Праграмы падтрымкі Беларусі ФРГ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс