У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Врс 2018

Беларусь на міжнародным кангрэсе прадэманструе свой патэнцыял у касмічнай сферы - НАН

Беларусь на міжнародным кангрэсе прадэманструе свой патэнцыял у касмічнай сферы - НАН

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь на 31-м міжнародным кангрэсе Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў прадэманструе свой патэнцыял у касмічнай сферы, заявіў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар НІРУП "Геаінфармацыйныя сістэмы" Нацыянальнай акадэміі навук, галоўны канструктар Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі Сяргей Залатой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша мэта пры правядзенні кангрэса - паказаць сусветнай супольнасці патэнцыял Беларусі. Наша краіна ўваходзіць у клуб касмічных дзяржаў. У нас на арбіце працуюць два касмічныя апараты - БКА і спадарожнік сувязі "Белінтэрсат-1". У кааперацыі з Расіяй разгортваецца сістэма дакладнага пазіцыянавання ГЛАНАСС. У нас нямала навуковых распрацовак у касмічнай сферы, наша апаратура працуе на МКС. У дзень адкрыцця кангрэса будзе арганізавана выстаўка, на якой будуць прэзентаваны асноўныя даследаванні ў галіне дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, беларускія распрацоўкі ў сферы тэхналогій, новых матэрыялаў, праграмнага забеспячэння", - сказаў Сяргей Залатой.

На выстаўцы прадставяць вынікі рэалізацыі касмічных праграм Саюзнай дзяржавы. "Беларускія арганізацыі, якія займаюцца даследаваннямі ў касмічнай сферы, пакажуць, чаго дасягнулі. Гэта і "Пеленг", і Інстытут прыкладных фізічных праблем імя А.Н. Сеўчанкі БДУ, і Аб'яднаны інстытут прыкладной інфарматыкі НАН", - адзначыў выканаўчы дырэктар саюзнай праграмы "Маніторынг-СД", загадчык аддзела сумесных праграм касмічных і інфармацыйных тэхналогій Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Сяргей Караняка.

Міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў пройдзе ў Мінску 9-15 верасня. У ім прымуць удзел больш за 80 касманаўтаў з 17 краін. У панядзелак, 10 верасня, адбудзецца цырымонія адкрыцця кангрэса ў НВЦ "Белэкспа". У сераду, 12 верасня, касманаўты сустрэнуцца з беларускімі школьнікамі і студэнтамі. Запланаваны тэхнічныя сесіі, прысвечаныя агляду міжнароднай касмічнай праграмы, абмеркаванню вынікаў палётаў на МКС, касмічнай навуцы. Акрамя таго, у час кангрэса адбудзецца адкрыццё Алеі касманаўтаў у Батанічным садзе і манумента на вул. Касманаўтаў, прысвечанага беларускім удзельнікам касмічных палётаў. Таксама для гасцей будуць арганізаваны экскурсіі па знакавых мясцінах Беларусі і культурная праграма.

Асацыяцыя ўдзельнікаў касмічных палётаў - міжнародная некамерцыйная арганізацыя, якая аб'ядноўвае касманаўтаў з многіх краін, створаная ў 1985 годзе для абмену вопытам у галіне пілатуемых касмічных палётаў. Міжнародны кангрэс АУКП штогод збірае касманаўтаў, а таксама прадстаўнікоў навукова-даследчых устаноў і нацыянальных касмічных агенцтваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс