У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Ліп 2017

Беларусь можа прымаць у 2-4 разы больш турыстаў - кіраўнік Сусветнай турысцкай арганізацыі

Беларусь можа прымаць у 2-4 разы больш турыстаў - кіраўнік Сусветнай турысцкай арганізацыі

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь можа прымаць у 2-4 разы больш турыстаў. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам генеральны сакратар Сусветнай турысцкай арганізацыі (ЮНВТО) Талеб Рыфаі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле ацэнкі Талеба Рыфаі, у Беларусі ёсць усё, каб у бліжэйшыя гады значна павялічыць колькасць турыстаў. Ён лічыць, што на гэтым этапе трэба было б сканцэнтравацца на стварэнні ўласнага краінавага брэнда - гэта тэма якраз абмяркоўваецца на міжнароднай канферэнцыі "Брэндынг дэстынацый: інавацыйныя ідэі для прыцягнення турыстаў", якая праходзіць у Мінску 6-7 ліпеня. "Інвестыцыі ў турыстычную інфраструктуру - аэрапорты, гасцініцы, магістралі - таксама з'яўляюцца важнымі, але на гэтым этапе для Беларусі больш прыярытэтна ўкладваць сродкі ў стварэнне і папулярызацыю брэнда. У Беларусі ёсць рэсурсы, каб прымаць у 2-4 разы больш гасцей", - лічыць кіраўнік Сусветнай турысцкай арганізацыі.

У час свайго першага візіту ў Беларусь у 2015 годзе Талеб Рыфаі абмяркоўваў з беларускімі ўладамі пытанні лібералізацыі візавага рэжыму. Сёння ён канстатаваў, што ў гэтым напрамку краінай многае зроблена, і гэта дасць вынікі ў прыцягненні турыстаў. "Праз два гады я бачу, што многае з таго, што мы абмяркоўвалі, сёння рэалізавана", - дадаў Талеб Рыфаі.

Місія цяперашняга візіту кіраўніка ЮНВТО - садзейнічаць стварэнню і папулярызацыі брэнда краіны. "Свету трэба ведаць больш пра Беларусь, і папулярызацыя - адзіны спосаб, як дабіцца гэтага. Брэндынг - гэта адзін з першых крокаў", - сказаў ён. Паводле слоў Талеба Рыфаі, стварэнне брэнда дапамагло павялічыць турыстычныя патокі ў многія краіны - Малайзію, Індыю, Калумбію і г. д. Пры гэтым брэнд павінен атрымаць станоўчую ацэнку не толькі міжнародных экспертаў, кансультантаў, замежных турыстаў, але і насельніцтва - брэнд павінен стаць "другім сцягам" краіны, лічыць ён.

Акрамя таго, добрай магчымасцю, каб адкрыць Беларусь свету, будзе правядзенне II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе.

"Упэўнены, што праз 3-4 гады Беларусь сапраўды можа стаць адным з лідараў турызму", - рэзюмаваў кіраўнік ЮНВТО.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс