Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Ліс 2018

Беларусь можа далучыцца да СГА ў 2020 годзе

Беларусь можа далучыцца да СГА ў 2020 годзе

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь можа далучыцца да Сусветнай гандлёвай арганізацыі ўжо ў 2020 годзе. Гэту дату агучыла сёння дырэктар Дэпартамента па далучэнні новых краін Сакратарыята СГА Майка Ашыкава, выступаючы на "Кастрычніцкім эканамічным форуме", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца тэрмінаў і графікаў, я на мінулым тыдні атрымала вельмі прыемныя навіны ад прэм'ер-міністра (Беларусі. - Заўвага БЕЛТА), які ў якасці арыенціра ўстанавіў тэрмін - 2020 год", - сказала Майка Ашыкава. "Гэта з'яўляецца даволі моцным сігналам усім членам СГА, што вы настроены вельмі сур'ёзна", - падкрэсліла яна.

Дырэктар дэпартамента выказала меркаванне, што гэта мэта Беларусі даволі амбіцыйная, але ў той жа час цалкам рэалістычная. "Гледзячы на каманду беларускіх перагаворшчыкаў, на тое, якіх вынікаў яны дасягнулі за апошнія два гады, я адчуваю пэўную ўпэўненасць у тым, што Беларусі ўсё пад сілу", - сказала Майка Ашыкава.

Паводле яе слоў, на гэты момант акрамя Беларусі больш за 20 краін знаходзяцца ў працэсе далучэння да Сусветнай гандлёвай арганізацыі, аднак беларуская каманда перагаворшчыкаў з'яўляецца адной з самых паважаных і іх вельмі сур'ёзна ўспрымаюць усе члены СГА.

Пры гэтым Майка Ашыкава адзначыла, што ў Беларусі застаецца яшчэ шэраг момантаў, якія неабходна дапрацаваць. У прыватнасці, краіна пакуль не завяршыла перагаворы з усімі членамі СГА. Акрамя таго, застаюцца пытанні, звязаныя з цэнавым рэгуляваннем, пэўнымі бар'ерамі з'яўляюцца і фітасанітарныя, санітарныя меры.

Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка, які ўдзельнічае ў дыскусіі, адзначыў, што ў час абмеркавання пытання аб далучэнні да СГА на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы было адзначана, што за апошнія два гады рэспублікай праведзена значна большая работа, чым за 23 гады да гэтага. Паводле яго слоў, Беларусі засталося завяршыць перагаворны працэс з сямю краінамі. "Мы спадзяёмся, што да першага квартала 2019 года зможам завяршыць перагаворы з усімі партнёрамі, за выключэннем, напэўна, ЗША, - сказаў Андрэй Еўдачэнка. - Ёсць усе перадумовы лічыць, што да восені наступнага года мы пройдзем нашу частку шляху".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі