Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Feb 2014

Беларусь лічыць недапушчальнымі проціпраўныя метады вырашэння ўнутрыпалітычных рознагалоссяў ва Украіне

Беларусь лічыць недапушчальнымі проціпраўныя метады вырашэння ўнутрыпалітычных рознагалоссяў ва Украіне

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліка Беларусь занепакоена абвастрэннем сітуацыі ва Украіне, што прывяло да чалавечых ахвяр. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы лічым недапушчальнымі радыкальныя, проціпраўныя метады вырашэння ўнутрыпалітычных рознагалоссяў, - адзначаецца ў заяве. - Нельга не звярнуць увагу на тое, што пры ацэнцы драматычных падзей, якія праходзілі ва Украіне апошнія месяцы, краіны Захаду неаднаразова падкрэслівалі "мірны" характар акцый пратэсту і не хацелі заўважаць незаконнага захопу адміністрацыйных будынкаў, выкарыстання дэманстрантамі ў сутыкненнях з міліцыяй "кактэйляў Молатава", а таксама агнястрэльнай зброі".

Такая пазіцыя, якая мяжуе, па сутнасці, з патураннем радыкалізму і экстрэмізму, адыграла сваю негатыўную ролю ў эскалацыі насілля, лічаць у беларускім МЗС. Падыходы, што прымяняюцца адносна падзей ва Украіне, вельмі адрозніваюцца ад тых ацэнак, якія гучаць у сувязі з пратэснымі акцыямі ў іншых еўрапейскіх краінах, дзе праваахоўным органам даводзіцца прымяняць сілу для навядзення правапарадку.

У заяве таксама гаворыцца: "Беларусь паслядоўна выступае за ўрэгуляванне ўкраінскага палітычнага крызісу мірнымі сродкамі, пры безумоўным выкананні канстытуцыйных норм права і без умяшання звонку. Зноў выказваем надзею на хутчэйшую стабілізацыю сітуацыі ва Украіне".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі