У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Врс 2018

Беларусь гатова стаць рэгіянальным цэнтрам развіцця ініцыятыў Кітая - Качанава

Беларусь гатова стаць рэгіянальным цэнтрам развіцця ініцыятыў Кітая - Качанава

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова стаць рэгіянальным цэнтрам развіцця ініцыятыў Кітая. Аб гэтым заявіла сёння кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава на сустрэчы з членам Пастаяннага камітэта Палітбюро Цэнтральнага камітэта Кампартыі Кітая, сакратаром Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны Чжаа Лэцзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь павінна стаць цэнтрам падтрымання ўсіх ініцыятыў Кітая, па сутнасці, рэгіянальным прадстаўніцтвам Пекіна ў Заходняй Еўразіі, каб адсюль, з Беларусі, Кітай мог пашыраць свае інтарэсы ў суседнія дзяржавы", - заявіла Наталля Качанава.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта лічыць, што ў сучаснай гісторыі Кітая няма больш шчырага партнёра, чым Беларусь. У дзяржаў адсутнічаюць закрытыя тэмы і супярэчнасці. "Мы выбудоўваем самастойныя, незалежныя адносіны з Кітайскай Народнай Рэспублікай без аглядкі на меркаванне іншых, у тым ліку вялікіх, краін, - падкрэсліла яна. - Нашы двухбаковыя адносіны - гэта не толькі эканоміка, гэта галоўным чынам узаемаразуменне, чалавечыя і прафесійныя адносіны".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску