У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Крс 2019

Беларусь гатова садзейнічаць павышэнню іміджу ЦЕІ ў рэгіёне - Макей

Беларусь гатова садзейнічаць павышэнню іміджу ЦЕІ ў рэгіёне - Макей
Фота МЗС

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова садзейнічаць павышэнню іміджу Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы ў рэгіёне. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння на сустрэчы з генеральным сакратаром ЦЕІ Раберта Антаніёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей адзначыў, што існуе шмат меркаванняў наконт дзейнасці ЦЕІ, у тым ліку песімістычныя, аднак беларускі бок выступае за ўзмацненне ролі гэтай арганізацыі ў рэгіёне.

"Мы гатовы прыкласці яшчэ больш намаганняў для ўзмацнення іміджу вашай арганізацыі", - сказаў міністр. Ён дадаў, што Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва садзейнічае аб'яднанню Усходняй і Заходняй Еўропы, а шэраг беларускіх прапаноў адлюстраваны ў адпаведных дакументах.

У сваю чаргу Раберта Антаніёне адзначыў старшынства Беларусі ў ЦЕІ ў 2017 годзе і яе намаганні па развіцці арганізацыі. На яго думку, яно было адным з самых паспяховых у гісторыі ініцыятывы.

Пасля сустрэчы Уладзіміра Макея і Раберта Антаніёне ў міністэрстве прайшоў семінар па падрыхтоўцы праектных заявак для атрымання суфінансавання Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб'яднанняў, арганізацый культуры, адукацыі і аховы здароўя.

Генеральны сакратар і супрацоўнікі ЦЕІ ў час семінара расказалі аб інструментах фінансавання, якія выкарыстоўваюцца ў арганізацыі, падачы заявак, іх апрацоўцы і прыняцці рашэнняў.

Начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Раман Раманоўскі на семінары заўважыў, што за час членства ў ЦЕІ Беларусь прыцягнула па лініі арганізацыі больш як 8 млн еўра на навуковыя даследаванні, праекты ў сферах эканомікі, адукацыі, культуры, інфармацыі.

Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва створана ў 1989 годзе. Сёння арганізацыя налічвае 18 краін-членаў. Беларусь стала членам ЦЕІ ў чэрвені 1996 года. Рэспубліка разглядае арганізацыю як эфектыўны інструмент пашырэння і ўмацавання рэгіянальнага супрацоўніцтва праз рэалізацыю сумесных праектаў па актуальных напрамках дзейнасці, уключаючы эфектыўную энергетыку, устойлівае развіццё, экалогію, навуку і тэхналогіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс