У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Сак 2019

Беларусь гатова правесці ў Мінску мерапрыемства высокага ўзроўню да 10-годдзя "Усходняга партнёрства" - Макей

Беларусь гатова правесці ў Мінску мерапрыемства высокага ўзроўню да 10-годдзя

22 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь у выпадку прыняцця канчатковага рашэння аб правядзенні ў Мінску мерапрыемства высокага ўзроўню да 10-годдзя "Усходняга партнёрства" гатова зрабіць усё магчымае, каб сустрэча садзейнічала змяншэнню канфрантацыі і стварэнню стабільнасці ў рэгіёне. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, які сёння разам з замежным дыпламатычным корпусам наведвае мемарыяльны комплекс "Хатынь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства звярнуў увагу, што Беларусь праводзіць мэтанакіраваную канструктыўную лінію, накіраваную на тое, каб было больш стабільнасці ў рэгіёне. "Мы праводзім лінію на ўмацаванне стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне і мы супраць канфрантацыйных настрояў", - сказаў міністр.

Разам з гэтым Уладзімір Макей падкрэсліў, што абмяркоўвалася магчымасць правядзення мерапрыемстваў на высокім узроўні ў адной з краін "Усходняга партнёрства", у тым ліку і Беларусі. "Чаму б і не? Мы тут правялі сустрэчу Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Яе арганізатары палічылі Беларусь самай прымальнай дзяржавай, дзе можна сабрацца прадстаўнікам розных бакоў, дзе можна абмяркоўваць праблемы і спрабаваць знайсці шляхі іх вырашэння, - адзначыў міністр. - І калі будзе прынята пастанова аб правядзенні сустрэчы высокага ўзроўню ў рамках "Усходняга партнёрства", то мы таксама зробім усё магчымае, каб яна садзейнічала большай стабільнасці ў рэгіёне і на кантыненце. І садзейнічала змяншэнню той татальнай канфрантацыі, якая, на жаль, прысутнічае".

Адказваючы на пытанне, хто ад Беларусі паедзе на асноўнае мерапрыемства да юбілею "Усходняга партнёрства" ў маі ў Брусель, кіраўнік МЗС падкрэсліў, што пакуль не вызначаны фармат мерапрыемства. "Тое, што будзе міністэрская сустрэча, - так, размова ішла аб гэтым. Гавораць, што плануецца нейкая сустрэча ў вярхах. Калі гэта будзе, умоўна кажучы, вячэра кіраўнікоў дзяржаў, што з'яўляецца агульнапрынятым у рамках Еўрапейскага саюза, - будзем глядзець. Калі там можна будзе завесці сваю лінію, пазіцыю для ўдзельнікаў сустрэчы, будзем уносіць адпаведную прапанову кіраўніку дзяржавы. Пакуль у прамой пастаноўцы гэта пытанне мы не абмяркоўвалі", - адзначыў Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс