У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Стд 2015

МЗС: Беларусь гатова прадаставіць магчымасці для работы кантактнай групы па Украіне ў любых фарматах

22 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь гатова прадаставіць магчымасці для работы кантактнай групы па Украіне ў любых фарматах. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вітаем любыя крокі і дамоўленасці, якія могуць садзейнічаць хутчэйшаму ўрэгуляванню канфлікту. Калі спатрэбіцца, гатовы арганізаваць работу кантактнай групы ў тых канфігурацыях і ў тых фарматах, аб якіх дамовяцца ўдзельнікі перагаворнага працэсу. Тут пазіцыя беларускага боку нязменная: усё, што мы можам зрабіць для паскарэння ўрэгулявання, мы зробім", - заявіў Дзмітрый Мірончык.

Як паведамлялася раней, кіраўнікі МЗС "нармандскай чацвёркі" (Украіны, Расіі, Германіі і Францыі) 21 студзеня правялі перагаворы па Украіне і абмеркавалі магчымасці выхаду краіны з гарачай фазы крызісу. У прыватнасці, удалося ўзгадніць заяву аб адводзе цяжкіх узбраенняў ад лініі размежавання, устаноўленай у мінскіх дамоўленасцях ад 19 верасня, а таксама аб актывізацыі работы кантактнай групы. "Нармандская чацвёрка" парэкамендавала кантактнай групе для актывізацыі сваёй работы сфарміраваць неабходную колькасць рабочых падгруп. На думку кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова, гэта рашэнне інстытуалізуе фармат кантактнай групы, у якім апалчэнцы маюць стасункі непасрэдна з кіеўскімі ўладамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс