У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Сак 2019

Беларусь гатова пашыраць супрацоўніцтва з аўстрыйскім бізнесам - Румас

Беларусь гатова пашыраць супрацоўніцтва з аўстрыйскім бізнесам - Румас

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова пашыраць супрацоўніцтва з аўстрыйскім бізнесам, заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас сёння на сустрэчы з федэральным канцлерам Аўстрыі Себасцьянам Курцам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча праходзіць з удзелам прадстаўнічай дэлегацыі бізнесменаў з Аўстрыі. Сярод іх і тыя, хто ўжо рэалізаваў у Беларусі праекты. Размова ідзе аб рабоце тэлекам-аператара velcom, Пріорбанку, праектах аўстрыйскіх кампаній Kronospan, Bertsch, Kapsch. Сяргей Румас прапанаваў абмеркаваць планы па развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

"Беларусь разглядае Аўстрыю ў якасці важнага і перспектыўнага партнёра для ўзаемадзеяння ў розных сферах. Мы ўдзячныя аўстрыйскаму боку за падтрымку намаганняў Беларусі па нармалізацыі адносін з Еўрапейскім саюзам", - адзначыў Сяргей Румас. Беларусь таксама ўдзячна аўстрыйскаму боку за шматгадовую дапамогу ў пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Себасцьян Курц адзначыў, што ў час візіту ў Беларусь яму ўдалося правесці шэраг вельмі добрых сустрэч. Кампаніі з Аўстрыі паспяхова працуюць на беларускім рынку, і гэта ўзаемадзеянне трэба прадаўжаць, лічыць ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс