У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Май 2018

Беларусь гатова нарошчваць пастаўкі мяса і малака ў Кітай - Кабякоў

Беларусь гатова нарошчваць пастаўкі мяса і малака ў Кітай - Кабякоў

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова нарошчваць пастаўкі мяса і малака ў Кітай, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у інтэрв'ю кітайскаму інфармацыйнаму агенцтву "Сіньхуа", паведамляе БЕЛТА.

"Кітай з'яўляецца буйнейшым у свеце імпарцёрам прадуктаў харчавання, пры гэтым эксперты прагназуюць рост кітайскага рынку мяса-малочнай прадукцыі ў доўгатэрміновай перспектыве. Беларусь гатова прапанаваць кітайскаму спажыўцу высакаякасную і экалагічна чыстую прадукцыю", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Кітай актыўна пракладвае кантэйнерныя маршруты ў ЕС праз Беларусь у рамках ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях". У 2017 годзе праз тэрыторыю Беларусі прайшлі больш як 2,7 тыс. кантэйнерных паяздоў з КНР (на 700 больш, чым у 2016 годзе). Да 2020 года гэту лічбу плануецца павялічыць да 5 тыс. у год.

"Таму сфера паставак беларускіх прадуктаў харчавання ў КНР з задзейнічаннем кантэйнерных маршрутаў выглядае вельмі і вельмі прывабнай. Мы пастаўляем ужо ў Кітай высакаякаснае і натуральнае беларускае малако, апошнім часам нам удалося атрымаць усе неабходныя дазволы і допускі для беларускай ялавічыны і мяса птушкі. Спадзяюся, што па выніках 2018 года мы пакажам добрую дынаміку і салідныя лічбы ў пастаўках у Кітай беларускіх прадуктаў харчавання па кантэйнерных маршрутах "Аднаго пояса і аднаго шляху", - сказаў кіраўнік беларускага ўрада.

Экспартныя магчымасці Беларусі ў харчовай і іншых сферах будуць прадстаўлены ў лістападзе 2018 года на першай Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту ў Шанхаі. У маштабнай нацыянальнай экспазіцыі краіна прэзентуе перспектыўныя напрамкі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёвай, інвестыцыйнай, гуманітарнай сферах. Будуць прадэманстраваны магчымасці не толькі для вядзення бізнесу, але і для адпачынку і аздараўлення. Удзел Беларусі ў шанхайскай выстаўцы надасць дадатковую дынаміку эканамічнаму супрацоўніцтву з Кітаем, мяркуе Андрэй Кабякоў.

Паводле яго ацэнкі, з 2017 года ва ўзаемным гандлі назіраецца пераломны момант. "Мы пашыраем наменклатуру перш за ўсё беларускага экспарту таварных пазіцый, скарачаем долю калію і нафтахіміі ў структуры экспарту. Новымі драйверамі росту становяцца беларуская сельгаспрадукцыя, тавары дрэваапрацоўкі, тэхналагічныя прыборы і электраабсталяванне. Па-ранейшаму маюць перспектывы росту сельгастэхніка і кар'ерныя самазвалы", - растлумачыў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс