Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Крс 2018

Беларусь гатова да супрацоўніцтва з ЕС толькі на ўзаемапаважлівай аснове - Варанецкі

Беларусь гатова да супрацоўніцтва з ЕС толькі на ўзаемапаважлівай аснове - Варанецкі

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова да супрацоўніцтва з ЕС толькі на ўзаемапаважлівай аснове. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валерый Варанецкі, каменціруючы прыняцце 19 красавіка Еўрапарламентам чарговай рэзалюцыі па Беларусі.

Парламентарый лічыць дарэчным нагадаць асобным дэпутатам Еўрапарламента, што Беларусь як суверэнная і незалежная дзяржава з'яўляецца раўнапраўным партнёрам ЕС ва "Усходнім партнёрстве". "І толькі на роўнай і ўзаемапаважлівай аснове магчыма прадаўжэнне сумеснай работы ў інтарэсах стварэння стабільнай, працвітаючай і канкурэнтаздольнай Вялікай Еўропы без раздзяляльных ліній. Мы да гэтага заўсёды гатовы", - падкрэсліў ён.

Валерый Варанецкі адзначыў, што выглядае крыху забаўна, калі ў Еўрапарламенце лічаць, что маюць права прад'яўляць абвінавачанні і патрабаванні ў адрас Беларусі, нібыта яна ўжо з'яўляецца членам ЕС або цалкам залежыць ад яго. "Сёння Еўрапейскі саюз, у тым ліку з-за ўласных пралікаў, сутыкнуўся са шматлікімі выклікамі і пагрозамі, пачынаючы са сферы геапалітыкі, бяспекі, эканомікі, уласнай інстытуцыянальнай і структурнай устойлівасці і заканчваючы праблематыкай нелегальнай міграцыі і захавання правоў чалавека ў асобных дзяржавах - членах ЕС. Відавочна, гэта не можа не накладваць пэўны адбітак на змест і характар знешнепалітычных крокаў Еўрасаюза. Але ўсё роўна дзіўна, што ў Еўрапарламенце не хочуць заўважаць праблем ва ўласным доме і шукаць шляхі іх вырашэння, а вышукваюць недахопы ў трэціх краінах, нават калі б іх там не было", - сказаў дэпутат.

Ён звярнуў увагу, што Беларусь, са свайго боку, займаючы адказную і канструктыўную пазіцыю, робіць усё магчымае, каб мінімізаваць негатыўныя наступствы існуючага ў рэгіёне не па яе волі геапалітычнага напружання, умацаваць мір, стабільнасць і бяспеку ў Еўропе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі