У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Снж 2019

Беларусь гатова ў любы дзень падпісаць пакет пагадненняў з Еўрапейскім саюзам - МЗС

Беларусь гатова ў любы дзень падпісаць пакет пагадненняў з Еўрапейскім саюзам - МЗС
Фота з архіва

20 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь гатова ў любы дзень падпісаць пагадненні з Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі і зацікаўлена зрабіць гэта як мага хутчэй. Гэта пацвердзіў БЕЛТА начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

19 снежня 2019 года Савет ЕС адобрыў пагадненне з Беларуссю аб рэадмісіі, І Еўрасаюз афіцыйна прапанаваў падпісаць пакет пагадненняў з Беларуссю па спрашчэнні выдачы віз і рэадмісіі ў студзені 2020 года.

Анатоль Глаз падкрэсліў: "Мы поўнасцю гатовы падпісваць гэтыя пагадненні яшчэ з 18 верасня 2019 года, з моманту выдання адпаведных указаў Прэзідэнта Беларусі. Гатовы да канца бягучага года, сёння, заўтра і ў любы іншы дзень, уключаючы выхадныя і святочныя. Мы зацікаўлены зрабіць гэта як мага хутчэй. Калі размова пра  студзень - то пачынаючы з 3 чысла. Пры гэтым хоць у Мінску, хоць у Бруселі. Важны вынік, а не тэхнічны бок справы".

"Нашы еўрапейскія партнёры за тры месяцы не змаглі завяршыць свае працэдуры і агучылі прапанову зрабіць гэта ў студзені наступнага года. Што стала прычынай такой доўгай унутранай работы, будзе больш карэктна спытаць у іх, - прадоўжыў афіцыйны прадстаўнік МЗС. - Кансультацыі з еўрапейцамі па ўзгадненні даты і фармату працэдуры падпісання ўжо ідуць. Пры гэтым еўрапейскі бок папрасіў даць яму яшчэ тры тыдні для тэхнічнай зверкі тэксту. Паскорыць нават гэты працэс, нягледзячы на дэкларуемае імкненне спрасціць свабоду перамяшчэння для нашых грамадзян, еўрапейскім структурам чамусьці цяжка".

Пасля падпісання пагадненні падлягаюць ратыфікацыі Нацыянальным сходам Беларусі, з боку ЕС - адабрэнню Еўрапейскім парламентам. "І яны ўступяць у сілу ў першы дзень другога месяца пасля абмену паведамленнямі аб выкананні бакамі названых працэдур", - дадаў Анатоль Глаз. У сувязі з гэтым ён падкрэсліў, што ўжо цяпер відавочна: пры падпісанні ў прапанаваныя ЕС тэрміны пагадненні не ўступяць у сілу да пачатку дзеяння новага Візавага кодэкса ЕС, які прадугледжвае павышэнне кошту шэнгенскіх віз да 80 еўра (2 лютага 2020 года). Гэта значыць, як мінімум некалькі месяцаў беларускія грамадзяне будуць вымушаны плаціць за шэнгенскую візу 80 еўра.

"Мы жывём не на Месяцы і атрымліваем зарплату ў беларускіх рублях. Таму вельмі добра разумеем, што азначае гэта сума для грамадзян нашай краіны, якія знаходзяцца на першым месцы ў свеце па колькасці выдадзеных шэнгенскіх віз, - падкрэсліў прэс-сакратар МЗС. - У сувязі з гэтым у рамках мерапрыемстваў у Бруселі мы заклікалі еўрапейскі бок знайсці магчымасць прыняцця ім палітычнага або юрыдычнага рашэння для таго, каб не павышаць, "замарозіць", тарыфы за выдачу шэнгенскіх віз беларускім грамадзянам пасля пачатку прымянення новага Візавага кодэкса ЕС аж да ўступлення ў сілу пагаднення паміж Беларуссю і ЕС аб спрашчэнні выдачы віз. Субстантыўнай рэакцыі мы пакуль не атрымалі, але хочацца верыць, што пытанне разглядаецца".

Афіцыйны прадстаўнік МЗС нагадаў, што ў інтарэсах развіцця турызму, эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Прэзідэнтам Беларусі на працягу апошніх гадоў былі прыняты сур'ёзныя рашэнні па спрашчэнні ў аднабаковым парадку ўезду для замежных грамадзян шэрага краін, уключаючы дзяржавы - члены ЕС. Размова ідзе аб рэжыме кароткатэрміновага бязвізавага ўезду праз Нацыянальны аэрапорт Мінск і ў турыстычныя рэгіёны Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, а таксама на міжнародныя спартыўныя і культурныя мерапрыемствы, уключаючы ІІ Еўрапейскія гульні.

"Лічым, што найлепшай ацэнкай рэзультатыўнасці такіх аднабаковых крокаў, якія сведчаць аб адкрытасці нашай краіны, стала павелічэнне колькасці турыстаў, якія ўязджаюць у Беларусь. Больш як паўмільёна замежных грамадзян скарысталіся такімі рэжымамі бязвізавага ўезду з моманту іх увядзення, пераважная колькасць якіх - грамадзяне ЕС", - рэзюмаваў Анатоль Глаз.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс