У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Стд 2018

Беларусь ідзе па шляху стварэння інтэлектуальнай дзяржграніцы - Лапо

Беларусь ідзе па шляху стварэння інтэлектуальнай дзяржграніцы - Лапо

22 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь ідзе па шляху стварэння інтэлектуальнай дзяржграніцы. Аб гэтым пасля даклада Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку заявіў журналістам старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік пагранведамства падкрэсліў, што ў пытанні ўдасканалення аховы знешніх рубяжоў упор робіцца на інтэлектуальны падыход і сучасныя тэхналогіі, якія даюць магчымасць дыстанцыйна кантраляваць абстаноўку і выконваць задачы меншымі сіламі, чым гэта патрабавалася раней. "Многія парушэнні выяўляюцца дыстанцыйна. Наша мэта ў перспектыве - гэта інтэлектуальная граніца", - сказаў ён.

Паводле яго слоў, Прэзідэнту было даложана аб выкананні тых задач, якія ставіліся перад органамі пагранслужбы на 2017 год. "Усе задачы мы выканалі. Калі гаварыць пра статыстыку, то на 20 працэнтаў больш затрымана парушальнікаў дзяржграніцы. Асабліва мігрантаў, якія ідуць у краіны ЕС. Калі ўзяць па затрыманні наркатычных рэчываў, то ў параўнанні з 2016 годам рост у 35 разоў", - прывёў даныя старшыня Дзяржпагранкамітэта.

Гаворачы пра ўзаемадзеянне з сумежнымі краінамі па пытанні забеспячэння пагранбяспекі, ён адзначыў, што з Расіяй падпісана праграма добраўпарадкавання дзяржаўных граніц на 5 гадоў, якая прадугледжвае ў тым ліку будаўніцтва рубяжоў аховы, застаў. У гэтым плане ён звярнуў увагу на неабходнасць узмацнення супрацоўніцтва ў гэтай сферы з партнёрамі з Еўрасаюза. "Гэту работу трэба ўзмацняць. Каб нашы партнёры ведалі, што мы таксама абараняем іх рубяжы. Тая ж самая нелегальная міграцыя ў нас не застаецца - яна ідзе ў краіны Усходняй Еўропы. Трэба сумесна з гэтым злом змагацца", - заявіў Анатоль Лапо.

"У бягучым годзе Прэзідэнтам вызначаны задачы па прыярытэтах развіцця пагранічнага ведамства. Гэта і ўмацаванне бяспекі граніц на паўднёвым напрамку, будаўніцтва новых інжынерных збудаванняў, развіццё інфраструктуры. Галоўнае - не дапусціць пагаршэння пагранічнай бяспекі на нашых рубяжах", - расказаў старшыня Дзяржпагранкамітэта.

Адначасова ён падкрэсліў, што ў Беларусі заўсёды рады законапаслухмяным грамадзянам у пунктах пропуску. Так, у Нацыянальным аэрапорце павялічана колькасць змен, паступова абнаўляюцца і мадэрнізуюцца пункты пропуску, удасканальваецца іх інфраструктура і прапускная магчымасць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс