У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Врс 2018

Беларусь дэманструе вялікую зацікаўленасць у паляпшэнні мясцовага самакіравання - Мослер-Цёрнстром

Беларусь дэманструе вялікую зацікаўленасць у паляпшэнні мясцовага самакіравання - Мослер-Цёрнстром

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь дэманструе вялікую зацікаўленасць у паляпшэнні сістэмы мясцовага самакіравання. Такое меркаванне 12 верасня журналістам выказала старшыня Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы Гудрун Мослер-Цёрнстром, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Мінску праходзіць круглы стол па пытаннях мясцовага самакіравання, які Савет Рэспублікі арганізаваў сумесна з Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы (КМРУ). Гудрун Мослер-Цёрнстром падзялілася ўражаннямі ад семінара і свайго знаходжання ў краіне ў цэлым. Паводле яе слоў, Беларусь дэманструе вялікую зацікаўленасць удасканальваць усе пытанні, звязаныя з мясцовым самакіраваннем.

Гурдун Мослер-Цёрнстром нагадала, што ў склад КМРУ ўваходзяць 324 прадстаўнікі амаль 200 тыс. адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак 47 краін - членаў СЕ. Кангрэс мае значны вопыт, якім гатовы падзяліцца з Беларуссю. У той жа час прадстаўнікам КМРУ цікавы беларускія напрацоўкі. "Будзем рады прадаўжаць супрацоўнічаць у гэтай галіне і выпрацоўваць агульныя падыходы", - рэзюмавала старшыня кангрэса.

На семінары разглядаюцца пытанні збліжэння беларускага заканадаўства аб мясцовым кіраванні і самакіраванні і палажэнняў Еўрапейскай хартыі мясцовага самакіравання. Размова таксама ідзе аб удасканаленні сістэмы падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў для мясцовых органаў улады. Эксперты абмяркоўваюць перспектывы развіцця асацыяцый мясцовых Саветаў дэпутатаў. Асаблівая ўвага ўдзелена ўмацаванню пабрацімскіх сувязей як інструменту развіцця прыгранічных тэрыторый. У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі кангрэса з Францыі, Італіі, Нідэрландаў, Грэцыі, Румыніі. Узначальвае дэлегацыю старшыня кангрэса Гудрун Мослер-Цёрнстром.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс