Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Ліп 2014

Беларусь дэманструе дастойны адказ на глабальныя выклікі

Беларусь дэманструе дастойны адказ на глабальныя выклікі

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь дэманструе дастойны адказ на глабальныя выклікі, нягледзячы на вынікі сусветнага эканамічнага і фінансавага крызісу. Такое меркаванне выказаў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА кандыдат філасофскіх навук дацэнт Мікалай Шчокін, каменціруючы апублікаваны 24 ліпеня "Даклад аб чалавечым развіцці 2014" ААН.

"Той факт, што наша рэспубліка займае лідзіруючыя пазіцыі ў групе краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця (дарэчы, істотна апярэджваючы нашых партнёраў па СНД), сведчыць аб тым, што беларуская сацыяльна-эканамічная мадэль развіваецца і ўмела трансфармуецца ў правільным напрамку, ідучы ў нагу з часам", - падкрэсліў эксперт.

Паводле слоў Мікалая Шчокіна, высокія пазіцыі Беларусі ў рэйтынгу Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па індэксе сацыяльнай роўнасці - пацвярджэнне таго, што ў краіне забяспечваюцца правы грамадзян у сферы адукацыі, працы і сацыяльнай абароны, аховы здароўя і бяспекі, а таксама ў іншых сферах.

"Выбар, у свой час зроблены беларускім грамадствам і нацэлены на самастойнае развіццё без аглядкі на якія-небудзь указкі звонку, сябе апраўдаў. Выбраная кіраўніцтвам краіны канцэпцыя, у аснову якой пакладзена паэтапная, а не шокавая мадэрнізацыя эканамічных працэсаў, стварэнне спрыяльных умоў для эвалюцыйнага фарміравання грамадзянскай супольнасці, клопат аб простым чалавеку і вырашэнне яго штодзённых праблем, адпавядае інтарэсам беларускага народа і з'яўляецца надзейным фундаментам для далейшага ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага, палітычнага, навукова-тэхналагічнага і культурнага развіцця Беларусі", - дадаў Мікалай Шчокін.

У ліку важных дасягненняў беларускай дзяржаўнай палітыкі ён таксама адзначыў з'яднанасць грамадства і мінімізацыю сацыяльна-эканамічных рызык для насельніцтва.

24 ліпеня ААН апублікавала "Даклад аб чалавечым развіцці 2014", у якім Беларусь па індэксе чалавечага развіцця займае 53-е месца сярод 187 краін свету. Рэспубліка знаходзіцца на лідзіруючых пазіцыях у групе краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця. У гэтай жа групе краін Расійская Федэрацыя - на 57-м месцы, Казахстан - на 70-м, Азербайджан - на 76-м, Украіна - на 83-м, Арменія - на 87-м. У трэцюю групу краін з сярэднім узроўнем чалавечага развіцця ўвайшлі Туркменістан (103-е месца), Малдова (114-е), Узбекістан (116-е), Кыргызстан (125-е), Таджыкістан (133-е).

Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года ў якасці незалежнага і эмпірычна абгрунтаванага аналізу тэндэнцый, прагрэсу і палітыкі ў галіне развіцця. Тэма апошняга даклада - "Забеспячэнне ўстойлівага прагрэсу чалавецтва: змяншэнне неабароненасці і фарміраванне жыццеўстойлівасці".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі