У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Крс 2019

Беларусь даўно накіравала Маскве свае прапановы па паглыбленні інтэграцыі - Макей

Беларусь даўно накіравала Маскве свае прапановы па паглыбленні інтэграцыі - Макей

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь даўно накіравала Маскве свае прапановы па паглыбленні інтэграцыі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, адказваючы на пытанне журналістаў аб тым, ці атрымала Беларусь ад расійскага боку прапановы па інтэграцыі, аб чым напярэдадні заявіў прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўжо даўно накіравалі нашы прапановы ў адказ. Яны знаходзяцца на разглядзе ў Маскве. Пасля вывучэння гэтых прапаноў рабочая група пачне больш актыўна працаваць над рэалізацыяй нашай канцэпцыі па далейшым паглыбленні інтэграцыі", - сказаў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, прапановы беларускага боку ахопліваюць усе сферы супрацоўніцтва дзвюх краін. Уладзімір Макей пакуль не стаў канкрэтызаваць, якія менавіта гэтыя прапановы, адзначыўшы, што "не трэба забягаць наперад".

У час сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў канцы 2018 года была дасягнута дамоўленасць аб стварэнні сумеснай рабочай групы для абмеркавання розных аспектаў інтэграцыі і праблемных пытанняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску